Прафсаюзны справаздачна-выбарчы сход

Важнае Грамадства Свежыя навіны

Сёння 18 кастрычніка, у Дзятлаўскай раённай бібліятэцы прайшой прафсаюзны справаздачна-выбарчы сход, на якім былі падведзены вынікі работы за мінулы год.

Са страваздачай за пяць гадоў, 3 2014 па 2019, выступіла старшыня прафсаюзаў работнікаў культуры Вянско Ганна Вячаславаўна.  Яна акрэсліла дасягненні за мінулы перыяд, а таксама вызначыла праблемы над якімі неабходна працаваць далей: аздараўленне работнікаў культуры, павышэнне заработнай платы, заахвочванне маладых спецыялістаў да работы ў сферы культуры. Са справаздачай выступіла таксама старшыня рэвізійнай камісіі Латушка Марына Іванаўна. Ганна Вячаславаўна прапанавала на пасаду ППА кандыдатуру Магера Святланы Уладзіміраўны. У выніку галасавання яе кандыдатура была падтрымана аднагалосна.