Працуе тэлефон гарачай лініі

Важнае Здарэнні і бяспека Свежыя навіны

Алкагольная залежнасць і п’янства, на жаль, пакуль яшчэ з’яўляюцца актуальнымі праблемамі для нашага грамадства.

Іх наступствы – ненадзейныя сем’і, пакінутыя дзеці пры жывых бацьках, сацыяльная дэградацыя.

Для эфектыўнай барацьбы са злоўжываннем спіртнымі напоямі і з уплывам гэтай негатыўнай з’явы на соцыум, у першую чаргу, неабходна выявіць і ліквідаваць ачагі вырабу сурагатнага алкаголю, каналы паступлення фальсіфікаванай спіртаўтрымліваючай прадукцыі. Падпольныя вытворцы спіртнога не толькі наносяць урон эканоміцы, але і становяцца ўскосна вінаватымі ў смяротных атручваннях людзей.

Эфектыўнасць работы міліцыі ў гэтым кірунку напрамую залежыць ад актыўнай пазіцыі насельніцтва. Інфармацыю аб асобах, якія вырабляюць, захоўваюць або рэалізуюць самагон, самагонную брагу, спірт і іншую спіртаўтрымліваючую вадкасць, можна кругласутачна паведамляць па тэлефонах гарачай лініі УУС Гродзенскага аблвыканкама 8-0152-79-73-33 або АУС Дзятлаўскага райвыканкама 8-01563-2-13-34, 8-029-3508064, 8-029-5806042. Ананімнасць гарантуецца.

Сяргей ЮШКЕВІЧ,
старшы інспектар АУС Дзятлаўскага райвыканкама