15 верасня – Дзень бібліятэк

Важнае Свежыя навіны Улада

Паважаныя работнікі бібліятэчнай сістэмы!

15 верасня ўсе работнікі бібліятэк Беларусі, а з імі і многія чытачы, адзначаюць прафесійнае свята – Дзень бібліятэк. Сучасная бібліятэка – гэта пэўная крыніца ведаў, цэнтр духоўнай культуры і інфармацыі, тэрыторыя свабодных зносін і карыснага вольнага часу.

Дзень бібліятэк – гэта прызнанне заслугаў усіх работнікаў бібліятэчнай галіны. Штодзень выконваючы свае прафесійныя абавязкі, вы прыводзіце чытачоў у дзівосны свет культуры і духоўнасці, выхоўваеце любоў да пазнання.

Выказваем шчырую ўдзячнасць за вашу натхнёную працу і любоў да сваёй прафесіі. Жадаем вам і вашым блізкім моцнага здароўя, сямейнага дабрабыту і творчых поспехаў.

Раённы Савет дэпутатаў
Раённы выканаўчы камітэт



Теги: