Толькі з “Усмешкай” кожны год!

Важнае Культура і адпачынак Свежыя навіны

Лета…колькі радаснага і новага прыносіць яно! Яшчэ з мінулай летняй змены многія цвёрда вырашылі, што правядуць яго пачатак у школьным летніку “Усмешка” сярэдняй школы № 3 горада Дзятлава. І не пашкадавалі! Ксенія Хамец, выхаванка 3 атрада

З нашага класа ў школьным летніку адпачывала 11 вучняў. Мы яшчэ больш здружыліся. Вельмі цікава было ўдзельнічаць у конкурсах і розных мерапрыемствах. Па-добраму смяяліся, жартавалі, усе былі актыўнымі. А колькі было ўражанняў пасля таго, як мы з’ездзілі на экскурсію ў горад Мінск. Вырашана: наступным летам усе разам у школьны летнік.

Аляксандр Сідорчык, выхаванец 6 атрада

Кожную раніцу я прачынаўся з лёгкасцю, бо мяне чакаў школьны летнік “Усмешка”. З нашым класным кіраўніком Майяй Нейматаўнай Якаўчык не засумуеш. Менавіта яна была ў атрадзе нашым выхавальнікам. Увесь час былі заняты справамі: мерапрыемствы, квэсты, конкурсы, кіно, паходы на пляж, эскукурсіі, дыскатэкі…усяго і не пералічыш! Я вельмі добра правёў час у летніку. Дзякую ўсяму калектыву настаўнікаў за арганізацыю.

Дар’я Калодка і Эрыка Дзям’янчык, выхаванкі 4 атрада

Вось і скончыўся наш цудоўны адпачынак у школьным летніку “Усмешка”. Больш за ўсё ўразіла паездка ў Мінск, экскурсія ў батанічны сад, спадабалася дыскатэка і дзяжурства ў сталовай, за яго мы атрымоўвалі падарункі.

Паліна Урбановіч, выхаванка 5 атрада

Лета – час адпачынку і неверагодных прыгод. Кожны год вучняў нашай школы запрашае летні аздараўленчы летнік “Усмешка”. Цікавыя конкурсы, экскурсіі, завочныя падарожжы, кіналекторыі, спартыўныя мерапрыемствы – вось што для мяне адпачынак у летніку. А яшчэ мноства новых сяброў, рэальных, а не віртуальных. Хочаце весела і з карысцю правесці летам час – прыходзьце у наш лагер! Паверце, не пашкадуеце!

Марына Мікалаеўна, мама Уладзіслава Аўсейца

З вялікім задавальненнем выказваю падзяку педагогам, якія працавалі ў аздараўленчым летніку “Усмешка”. Асаблівая падзяка яго дырэктару Вользе Францаўне Шмыгін, намесніку дырэктара Алене Уладзіміраўне Калодзіч за арганізацыю выдатнага пазнаваўчага адпачынку для нашых дзяцей. Вялікі дзякуй выхавальнікам Ларысе Анатольеўне Жэгалік, Таццяне Міхайлаўне Манчук за прафесіяналізм, індывідуальны падыход да дзяцей. Яны клапатліва, уважліва і з дабрынёй адносіліся да кожнага дзіцяці, робячы тым самым знаходжанне ў летніку камфортным і прадуктыўным.

Мой сын з вялікім задавальненнем наведваў летнік і кожны дзень расказваў, чым займаліся, якія вясёлыя, пазнаваўчыя і цікавыя былі мерапрыемствы: арганізавана экскурсія ў музей Новаяльнянскай школы “Дзеці ліхалецця”, на шклозавод “Нёман”, у горад Мінск. Харчаванне было арганізавана вельмі добра. Меню разнастайнае.

Яшчэ раз вялікі дзякуй педагогам за ўвагу да нашых дзяцей і выдатную арганізацыю летняга адпачынку.

Вольга Іванаўна, мама Машы Масейчык

Мне, як маме, вельмі падабаецца, што Маша наведвае школьны аздараўленчы летнік. Школа дапамагае заняць цэлы дзень карыснымі мерапрыемствамі, каб мы, бацькі, не перажывалі за сваіх дзетак. Кожны дзень дачка прыходзіла з летніка дадому з добрым настроем. Цэлы вечар магла расказваць, як цікава праходзіў дзень.

Вельмі спадабалася экскурсія на шклозавод “Нёман”. Маша часта была пераможцай у конкурсах і віктарынах, за якія атрымоўвала падарункі. Усім арганізатарам аздараўленчай кампаніі вялікі дзякуй.

 



Теги: