Прафесійны агляд-конкурс брыгад газавікоў. Вынікі

Свежыя навіны

4 ліпеня на базе Дзятлаўскага раёна газазабеспячэння прайшоў прафесійны агляд-конкурс аварыйных брыгад УП “Гроднааблгаз”.

У ім прынялі ўдзел прадстаўнікі чатырох раённых арганізацый вобласці: “Смаргоньгаз”, Іўеўскі, Скідзельскі, Шчучынскі раёны газазабеспячэння .

Конкурс складаўся з трох этапаў.

Першым этапам стала праверка тэарэтычных ведаў, якімі павінны валодаць майстры, слесары і вадзіцелі.

Далей адбылося прадстаўленне аўтамабіляў аварыйна-дыспетчарскай службы і праверка ўкамплектаванасці брыгад.

Трэці этап пачаўся з адпрацоўкі практычных дзеянняў. Каманды, згодна з жараб’ёўкай, перадавалі эстафету адна адной. Аварыйнікі павінны былі на практыцы прымяніць веды тэорыі, праявіць кемлівасць, майстэрства, справіцца з задачай у адведзены час, набраўшы пры гэтым максімальную колькасць балаў.

Конкурсная камісія ацэньвала хуткасць і якасць выканання работ, выкананне правілаў тэхнікі бяспекі, аснашчанасць брыгад спецыяльным інвентаром і сродкамі індывідуальнай абароны, уменне прымяняць іх на практыцы.

У ходзе напружанай барацьбы ў дадзенай падгрупе раёнаў першае месца занялі газавікі з Іўя. Другое – ў каманды са Шчучына, на трэцім месцы – брыгада Скідзельскага РГЗ.

Дарэчы, 10 ліпеня газавікі з Дзятлава таксама будуць удзельнічаць у конкурсе. Сустрэча раёнаў іх падгрупы пройдзе ў  Ваўкавыску.

Вльга ЮШКЕВІЧ

Стоит почитать:

Дзень Незалежнасці ў Дзятлаве пачаўся з ускладання кветак і вянкоў

Выступленне ваеннаслужачых Слонімскай брыгады ў юбілей Дзятлава (+відэа)

Дзень вышыванкі. Нацыянальны каларыт у юбілей горада

Табе, мой горад, прысвячаем! Выстава-прэзентацыя прадпрыемстваў і арганізацый (+3 відэа)

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *