П’яныя прыгоды на чужой машыне

Важнае Здарэнні і бяспека Свежыя навіны

Не сакрэт, што алкаголь штурхае людзей на неабдуманыя ўчынкі.

Менавіта празмернае ўжыванне спіртнога стала прычынай супрацьпраўных дзеянняў жыхара райцэнтра, 2000 года нараджэння.

Пасля ўжывання алкагольных напояў маладога чалавека пацягнула на прыгоды. П’яны юнак захацеў ажыццявіць паездку на чужой машыне. З выкарыстаннем сілы, на шчасце, без асаблівай шкоды для здароўя пацярпелага, ён завалодаў ключамі ад аўтамабіля. Пры гэтым аматар прыгодаў нанёс гаспадару некалькі ўдараў рукой па твары. Затым агрэсар сеў за руль і паехаў катацца па тэрыторыі Дзятлаўскага раёна.

Праваахоўнікі кваліфікавалі наўмысныя дзеянні маладога чалавека як “неправамернае завалоданне транспартным сродкам і паездку на ім без мэты крадзяжу, учыненыя з выкарыстаннем сілы без шкоды для здароўя пацярпелага”. Парушальніку давядзецца адказваць перад законам.

Ірына ЯНОВІЧ,
следчы раённага аддзела Следчага камітэта