Забыць нельга

Важнае Грамадства Свежыя навіны

У далёкім 1979 годзе пачаліся падзеі, звязаныя амаль з 10-гадовым знаходжаннем савецкіх войск на тэрыторыі Афганістана.

Яны з’яўляюцца найбольш трагічнай і разам з тым гераічнай старонкай у навейшай айчыннай ваеннай гісторыі. І гэта невыпадкова. Гэтая вайна стала першым выпадкам у пасляваенныя гады, калі вялікі кантынгент савецкіх войск на працягу доўгага часу ўдзельнічаў у лакальных баявых дзеяннях за межамі Радзімы.

Дзятлаўчане актыўна рыхтуюцца да знамянальнай даты – 30-годдзя вываду савецкіх войскаў з Афганістана. У раёне прайшлі валейбольныя турніры памяці нашых загінулых землякоў Аляксандра Шылава і Дзмітрыя Лазовіка. Будуць уручаны юбілейныя медалі воінам-інтэрнацыяналістам, пройдзе шэраг мітынгаў-рэквіемаў. Акрамя таго, пра гэту дату нагадваюць банеры на некаторых будынках у Дзятлаве. Да гэтай хвалюючай даты рыхтуецца амаль кожная ўстанова раёна. Не засталіся ў баку і ўдзельнікі клуба “Нам гады – не бяда”. Яны ў Цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва падрыхтавалі вугалок, прысвечаны 30-годдзю вываду савецкіх войскаў з Афганістана. Удзельнікі клуба, на чале з яго загадчыцай Галінай Касцюк, прымуць актыўны ўдзел ва ўсім раённых мерапрыемствах.