Разыгралі кубак благачыння

Важнае Свежыя навіны Спорт і турызм

У сярэдняй школе №3 горада Дзятлава адбыўся моладзевы турнір па баскетболе на кубак Дзятлаўскага благачыння.

У ім прынялі ўдзел мужчынскія каманды школ горада. Арганізатары мерапрыемства – Дзятлаўскае благачынне і аддзел адукацыі Дзятлаўскага райвыканкама. Турнір пачаўся з сумеснай малітвы і прывітальнага слова благачыннага Дзятлаўскай царкоўнай акругі іерэя Іаана. Гульня была захапляльнай і цікавай. Да апошняга моманту немагчыма было здагадацца, хто выйдзе пераможцам. Кубак благачыння дастаўся камандзе навучэнцаў сярэдняй школы №3. Пасля таварыскага матча айцец Іаан правёў духоўную гутарку з усімі ўдзельнікамі турніру.

Святлана ГРЫШЫНА