Паважаныя воіны-інтэрнацыяналісты, жыхары Дзятлаўскага раёна!

Важнае Свежыя навіны Спорт і турызм

15 лютага – дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў. Сёлета мы адзначаем 30-ю гадавіну вываду савецкіх войскаў з Афганістана.

У гэты дзень мы аддаём даніну памяці салдатам той вайны, усім тым, хто да канца застаўся верны сваёй клятве, хто цаной жыцця выканаў свой абавязак перад Радзімай.

Удалечыні ад Радзімы савецкія воіны, у ліку якіх было 130 нашых землякоў, з годнасцю выканалі свой воінскі абавязак, з гонарам прайшлі суровую праверку вайной.

Мы раздзяляем боль страты з тымі, у каго на гэтай вайне загінулі блізкія, мужы, дзеці і аддаём даніну павагі ўсім удзельнікам тых падзей.

Паважаныя воіны-інтэрнацыяналісты! Жадаем вам моцнага здароўя, доўгіх гадоў жыцця, шчасця і дабрабыту вам, вашым сем’ям і блізкім.

Раённы Савет дэпутатаў
Раённы выканаўчы камітэт



Теги: