Крыху непасрэднасці для вясёлага настрою

Важнае Культура і адпачынак Свежыя навіны

Вячэрнюю забаўляльную праграму для жыхароў і гасцей горада ладзілі 9 снежня работнікі Дзятлаўскага цэнтра культуры і народнай творчасці. 

На плошчы 17 Верасня гучала музыка, і куды ж без танцаў?

Дарослыя дазволілі сабе праявіць крыху непасрэднасці, каб быць на «адной хвалі» з дзецьмі і забыцца пра штодзённыя клопаты.

Вакол зялёнай навагодняй прыгажуні-ёлкі, на якой ззялі агеньчыкі, дзятлаўчане вадзілі карагод. Нават дождж не стаў перашкодай для вясёлага настрою.