Правы ад “А” да “Я”

Культура і адпачынак Свежыя навіны

Шлях да прававой дзяржавы пачынаецца з павышэння прававой культуры ўсяго грамадства ў цэлым і кожнага яго члена паасобку.

Таму адным з прыярытэтных напрамкаў дзейнасці бібліятэк з’яўляецца забеспячэнне доступу грамадзян да дакладнай, поўнай і аператыўнай прававой інфармацыі.

У чытальнай зале Дзятлаўскай раённай бібліятэкі для вучняў 10 класа сярэдняй школы №1 горада Дзятлава праводзіўся дзень права “Правы ад “А” да “Я”. На мерапрыемства была запрошана дзяржаўны натарыус Любоў Аўсіевіч. Яна расказала падлеткам, якія віды натарыяльных дзеянняў ажыццяўляе натарыяльная кантора, адказала на пытанні, падарыла маляўнічыя буклеты, распрацаваныя Беларускай натарыяльнай палатай.

Хвіліну цікавых ведаў “Ці ведаеш ты закон?” правяла бібліёграф Марына Крупіца. Бібліятэкар Святлана Магера пазнаёміла з выставай “Чалавек мае права”, правяла віктарыну “Прававая кампетэнтнасць падлетка”.

Марына КРУПІЦА,
бібліёграф Дзятлаўскай раённай бібліятэкі



2 комментария по теме “Правы ад “А” да “Я”

  1. Важно, чтобы дети знали не только права, но и свои обязанности.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий для Катя Отменить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *