Аб корманарыхтоўцы і якасці кармоў

Важнае Свежыя навіны Эканоміка і сельская гаспадарка

У Камітэце дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці на пастаянным кантролі знаходзяцца пытанні ходу корманарыхтоўкі, а таксама якасці нарыхтоўваемых кармоў і ўмоваў іх захоўвання.

Як паказалі кантрольна-аналітычныя мерапрыемствы, праведзеныя Камітэтам дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці, у вобласці прыняты недастатковыя меры па нарыхтоўцы кармоў высокай якасці і ў аб’ёмах, неабходных для арганізацыі паўнавартаснага кармлення жывёлы.

У КСУП “Слава працы” і КСУП “Вензавец” Дзятлаўскага раёна ні адзін даследаваны ў верасні 2018 года сянаж не быў аднесены да першага класа.

Не выконваецца даручэнне Кіраўніка дзяржавы па выключэнні закладкі травяністых кармоў у курганы і капцы. У КСУП “Слава працы” Дзятлаўскага раёна ў в. Скіпоравічы былі закладзены 2 капцы кукурузнага сіласу аб’ёмам каля 700 тон.

Кантроль за ходам корманарыхтоўкі і ўмовамі захоўвання кармоў у вобласці працягваецца.

Наталля КРЫВІЦКАЯ,
намеснік старшыні Камітэта дзяржкантролю Гродзенскай вобласці

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *