“Футбол у вёсцы” сустрэла Жукоўшчына

Спорт і турызм

Спартыўная пляцоўка Жукоўшчынскага дзіцячага сада-сярэдняй школы стала наступным месцам сяброўскай сустрэчы. Тут юныя спартсмены прынялі актыўны ўдзел ва ўсіх этапах праекта і паказалі гасцям свае лепшыя здольнасці. Яны “на выдатна” выканалі пастаўленыя перад імі задачы, умела прадэманстравалі адпрацаваныя навыкі гульні ў футбол. Размінка падарыла хвілінкі пазітыву.

Па выніках гульні былі адзначаны лепшыя футбалісты.

Прыемныя хвілінкі віншаванняў і падарункаў сталі завяршэннем сяброўскай сустрэчы. Часопісы “Вялікі футбол”, эмблемы, ручкі, блакноты ўручыў футбалістам старшы трэнер дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы Уладзімір Ганчар. Усіх аматараў футбола чакае фінальная сустрэча 18 мая на стадыёне “Колас” у Дзятлаве.

Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ

Стоит почитать:

Дзяўчынкі супраць хлопчыкаў сыгралі ў “Футбол у вёсцы”

“Кубак COCA-COLA.Уступай у гульню!”



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *