Працуе бясплатная “Гарачая лінія”

Да ведама грамадзян

Ніколі не ўтойвай ад родных і сяброў факты гвалту ў сям’і. Ведайце: вам няма чаго саромецца, у тым, што адбываецца, вы не вінаватыя. Памятайце, што калі партнёр выкарыстаў фізічны або сэксуальны гвалт, то ў 95% выпадкаў адным разам ён не абмяжуецца. Не варта верыць абяцанням і клятвам, што такое больш не паўторыцца. Як бы вы ні любілі свайго партнёра, адразу пасля першага рукапрыкладства ці сэксуальнага гвалту прымайце радыкальныя меры.

Паважаныя жыхары Дзятлаўшчыны, усвядомце, што гвалт можна спыніць, калі яго не ўтойваць і звярнуцца па дапамогу. Калі вы сутыкнуліся з гвалтам, тэлефануйце са стацыянарнага тэлефона на бясплатную “Гарачую лінію” для пацярпелых ад хатняга гвалту 8-801-100-8-801 (штодзень з 8 да 20). Вопытныя спецыялісты дапамогуць вам.

“Гарачая лінія” Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна – 8 (01563) 2-20-97.

Алена МАКОЎСКАЯ,
спецыяліст па сацыяльнай рабоце ЦСАН Дзятлаўскага раёна

Стоит почитать:

В Дятловском районе стартовала республиканская профилактическая акция «Дом без насилия»

“Дом без гвалту!”. Першая рабочая нарада

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *