Святкаванне Нараджэння Хрыстовага

Падзеі

З вялікай радасцю сустрэлі свята Нараджэння Хрыстовага прыхаджане храма ў гонар святых апосталаў Пятра і Паўла аграгарадка Вензавец. Асаблівае віншаванне ў гэты святочны дзень падрыхтавалі выхаванцы нядзельнай школы, якая працуе пры храме пад кіраўніцтвам настаўніцы Вензавецкага дзіцячага сада-сярэдняй школы Марыі Маленчык.

Перад прысутнымі паўсталі тыя святыя дні, калі нарадзіўся Хрыстос. Нараджэнне Хрыстовае — гэта вялікая тайна набожнасці, у якой крыніца вечнай радасці і жыцця. Пасля выступлення святар Іаан Кісель падзякаваў выхаванцам і ўручыў салодкія падарункі, а таксама пажадаў усім дабра, любові і шчасця.

Наталля АБРАЖЭЙ,
настаўніца Вензавецкага дзіцячага сада-сярэдняй школы



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *