Афіцыйныя перагаворы Лукашэнкі і Мадура пройдуць 5 кастрычніка ў Палацы Незалежнасці

Улада

Перагаворы Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і Прэзідэнта Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла Нікаласа Мадура, які наведае Беларусь з афіцыйным візітам, пройдуць 5 кастрычніка ў Палацы Незалежнасці. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара. Кіраўнікі дзяржаў спачатку сустрэнуцца ў фармаце «сам-насам», а затым у пашыраным складзе з удзелам членаў дэлегацый. Бакі разгледзяць шырокі комплекс пытанняў гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, у тым ліку рэалізацыю двухбаковых праектаў, функцыянаванне сумесных зборачных вытворчасцей, развіццё ўзаемадзеяння ў сельскагаспадарчай, будаўнічай, нафтагазавай і іншых сферах. Асобная ўвага будзе ўдзелена міжнароднаму парадку дня. Плануецца, што ў гэты ж дзень Нікалас Мадура прыме ўдзел у цырымоніі адкрыцця ў Мінску помніка нацыянальнаму герою Венесуэлы Сімону Балівару.

БелТА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *