Міні-футбол у Дзятлаве. «Жыць здорава!»

Спорт і турызм

У рамках абласнога моладзевага марафону ГА «БРСМ» «Жыць здорава!», скіраванага на фарміраванне ў моладзі разумення каштоўнасці жыцця і здароўя, на Дзятлаўшчыне прайшлі раённыя спаборніцтвы па міні-футболе сярод навучэнцаў установаў адукацыі.

Сустрэчу на футбольнай пляцоўцы арганізавалі раённы аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, Дзятлаўскі раённы фізкультурна-спартыўны клуб, раённы камітэт ГА «БРСМ».

На полі сіламі мераліся тры каманды юнакоў.

Напрыканцы спаборніцтваў прызавыя месцы размеркаваліся наступным чынам: прерамагла каманда «Маладзёжка», другое месца занялі футбалісты каманды «Юнацтва», трэцяе — каманда «Фартуна».

Удзельнікі сустрэчы атрымалі граматы ад раённага аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама і салодкія прызы ад раённага камітэта ГА «БРСМ».

К. Хілімончык,

першы сакратар раённага камітэта ГА»БРСМ»



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *