Праз гульню — да бяспекі

Здарэнні і бяспека

Дзеці з аздараўленчых летнікаў заўсёды з вялікім задавальненнем сустракаюцца з ратаўнікамі. У першую чаргу — гэта не толькі магчымасць больш даведацца аб прафесіі ратаўніка, але і прыняць удзел у рэспубліканскай акцыі “Канікулы без дыму і агню” праз пазнаваўчыя гульні і конкурсы.

Гульня — гэта адна з самых папулярных і цікавых формаў навучання дзяцей, таму дзятлаўскія ратаўнікі заўсёды выкарыстоўваюць яе пры рабоце з дзецьмі. Пры чарговых наведваннях аздараўленчых летнікаў раёна інспектар аддзела па надзвычайных сітуацыях заўсёды нагадвае асноўныя правілы бяспекі, а пры дапамозе гульнявых праграмаў і практычных заняткаў замацоўваюць іх.

М. РУДЗІК,

курсант універсітэта грамадзянскай абароны МНС



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *