Фестываль “Кулінарны цімбілдынг-2017”

Падзеі

22 ліпеня 2017 года ў 13 гадзін на базе адпачынку “Прывал” ААТ “Гродзенская тытунёвая фабрыка “Нёман” пачнецца фестываль “Кулінарны цімбілдынг-2017”.

У праграме:

  • конкурс кулінарнага майстэрства каманд арганізацый грамадскага харчавання Гродзенскай вобласці;
  • страва з “чорнай скрыні”;
  • майстар-клас майстар-повара рэстараннага комплексу “Сталіца” ГП “Прэзідэнт-ГАтэль” Дзяніса Светава па прыгатаванні гарачых страваў;
  • майстар-клас па прыгатаванні піцы для дзяцей піцайолай рэстарана хуткага абслугоўвання “Вялікі буфет” ТАА “Шэф Кок” горада Гродна;
  • дэгустацыя страваў беларускай кухні і айчынных харчовых тавараў;
  • шоу-праграма;
  • конкурсы, віктарыны, розыгрышы для гасцей;
  • сувеніры, падарункі.

У якасці вядучага фэсту запрошаны Аляксандр Бугаёў (вядучы праграмы “Ваша лато”, рэспубліканскіх конкурсаў кулінарнага майстэрства і сэрвісу, кулінарных фестываляў).

Партнёры мерапрыемства: КПСУП “Гродзенская птушкафабрыка”, ААТ “Агракамбінат “Скідзельскі”, ААТ “Ваўкавыскі мясакамбінат”, ААТ “Гродзенскі мясакамбінат”, ААТ “Молочный Мир”, ААТ “Шчучынскі масласырзавод”, РУАП “Гродзенская агароднінная фабрыка”, філіял ТАА “Еўрагандаль” у горадзе Гродне, гандлёвая марка “Кухар”, ЗП “Цэптар Інтэрнацыянал”, ЗТАА “Прампрадімпекс”, ТАА “Гастрабізнэс”.

Падрыхтавала да друку Т. ГРЫЦУК



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *