На Дзятлаўшчыне праходзіць турысцкі злёт працоўнай моладзі. Валейбол

Спорт і турызм

23-25 чэрвеня ва ўрочышчы Рыбакі на беразе ракі Моўчадзь праходзіць штогадовы турысцкі злёт працоўнай моладзі. Каманды 15 арганізацый і прадпрыемстваў раёна змагаюцца за званне пераможцаў. Іх чакаюць 11 конкурсных этапаў, пераважная большасць з якіх — спартыўныя.

Першым спаборніцтвам, у якім прынялі ўдзел каманды стаў аматарскі валейбол.

Прызавыя месцы размеркаваліся наступным чынам:

1 месца – Дзятлаўскі раённы аддзел Дэпартамента аховы

2 месца – КСУП “Белагурна”

3 месца – ААТ “Граніт-Агра”

Тэкст і фота І. КАМАРОВАЙ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *