9 мая на базе гімназіі №1 горада Дзятлава адбыўся турнір па валейболе сярод жаночых працоўных калектываў, аматарскіх каманд, прысвечаны Дню Перамогі.
Першымі змагацца за першае месца пачалі жаночыя каманды Дзятлаўскай ЦРБ і зборнай гімназіі №1 г. Дзятлава. Гульня скончылася з лікам 2:1 на карысць Дзятлаўскай ЦРБ.
Далей у гульню ўступілі каманды аддзела адукацыі, спорту і турызму Дзятлаўскага райвыканкама і зборная гімназіі №1 г. Дзятлава — 2:0 на карысць аддзела адукацыі, спорту і турызму Дзятлаўскага райвыканкама.
3 прызавое месца вызначылася — жаночая каманда гімназіі №1 г. Дзятлава.
1 — 2 месца разыгрывалася паміж камандамі Дзятлаўскай ЦРБ і аддзела адукацыі, спорту і турызму Дзятлаўскага райвыканкама.
Месцы размеркаваліся наступным чынам:
1 месца — Дзятлаўская ЦРБ
2 месца — аддзел адукацыі, спорту і турызму Дзятлаўскага райвыканкама
3 месца — зборная гімназіі № 1 г. Дзятлава
Каманды былі ўзнагароджаны граматамі адпаведных ступеняў і грашовым прызам.
Дзятлаўскі раённы фізкультурна-аздараўленчы клуб
Фота дзятлаўскага раённага фізкультурна-аздараўленчага клуба