Жывіце ў руху!

Падзеі

Агульнавядома, што рух з’яўляецца асноўным стымулятарам жыццядзейнасці арганізма чалавека. Пры добрай фізічнай форме актыўна працуюць сэрца, лёгкія, крывяносныя сасуды, мышцы, а з-за недастатковай фізічнай актыўнасці ў людзей з’яўляюцца хваробы сардэчна-сасудзістай і стрававальнай сістэмаў, захворванняў нервовай сістэмы і касцёва-мышачнага апарата, аслабленне ахоўных сілаў арганізма.

Фізічныя практыкаванні – гэта любая мышачная актыўнасць, якая дазваляе падтрымліваць добрую фізічную форму. Такія практыкаванні (асабліва бег) выклікаюць павелічэнне мышачнай масы і шчыльнасці касцей.

Людзі, якія рэгулярна займаюцца фізкультурай:
лепш выглядаюць (у іх павышаецца мышачны тонус, зніжаецца вага, памяншаецца запас тлушчу);
больш здаровыя псіхічна (упэўненыя ў сабе, бадзёрыя, у іх паляпшаецца знешні выгляд);

менш схільныя да стрэсу і напружання (лепш спраўляюцца з трывогай, прыгнечанасцю, гневам і страхам);
маюць менш праблемаў са здароўем;
лепш спяць.

Заняткі фізкультурай балансуюць работу ўсёй нервовай сістэмы вашага арганізма, і ад гэтага балансу ў многім залежыць здароўе чалавека.

А. ШАЙБАК,

галоўны доктар Дзятлаўскага райЦГЭ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *