Беларусь у рэйтынгу дзяржаў па Індэксе развіцця чалавека

Падзеі

Беларусь займае 52-е месца (група краін з высокім узроўнем развіцця) у рэйтынгу 188 дзяржаў па развіцці чалавечага патэнцыялу.

Згодна з дакладам ААН (ПРААН), заснаванага на даных 2015 года, Беларусь і Расія лідзіруюць сярод краін СНД:

1. Нарвегія

2. Аўстралія

3. Швейцарыя

49. Расійская Федэрацыя

52. Беларусь

56. Казахстан

78. Азербайджан

84. Арменія

84. Украіна

105. Узбекістан

107. Малдова

111. Туркменістан

120. Кыргызстан

129. Таджыкістан

Асноўныя паказчыкі, па якіх вызначаўся рэйтынг, — чаканая працягласць жыцця, працягласць навучання і валавы нацыянальны даход на душу насельніцтва. Улічваюцца даныя аб узроўні сацыяльнай абароненасці, паказчыкі здароўя і культурнага развіцця насельніцтва, стану злачыннасці, аховы навакольнага асяроддзя, удзелу людзей у прыняцці рашэнняў. Крыніца: Даклад аб чалавечым развіцці 2016.

БелТА



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *