Валейбол

Спорт і турызм

“Белтэрміз” (Дзятлава) – ДЮСШ Ліда – 3:1

У суботу ў чарговым туры чэмпіяната вобласці па валейболе (жаночыя каманды, 1-я ліга, група “А”) дзятлаўскі “Белтэрміз” у спартыўнай зале Дзятлаўскай гімназіі прымаў саперніц з Ліды. Матч завяршыўся перамогаю “Белтэрміза” – 3:1 (25:9, 11:25, 25:11, 25:8).

Трэнер “Белтэрміза” Васіль Русін коратка адкаментаваў матч:

– Гульня прайшла пры нашай перавазе. Другі сэт саступілі з-за недаацэнкі саперніц. Пасля  ўнесеных карэктываў у гульню каманды ўсё стала на свае месцы.

У другім матчы групы “А” Ашмяны прымалі Слонім і перамаглі – 3:1.

Б. ВАРНА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *