Кнігі – у падарунак

Раённыя падзеі

Абслугоўванне ветэранаў, інвалідаў і людзей пажылога ўзросту займае асаблівае  месца ў дзейнасці бібліятэк дзяржаўнай установы культуры   «Дзятлаўская раённая бібліятэка» і накіравана на захаванне карыснай  актыўнасці пажылых людзей, стварэнне для іх спрыяльнага псіхалагічнага мікраклімату. Наша бібліятэка з’яўляецца для многіх жыхароў раёна, у тым ліку людзей сталага ўзросту, цэнтрам інфармацыі, баўлення вольнага часу, дзе яны могуць адпачыць, знайсці свой круг стасункаў, атрымаць інфармацыю па розных тэмах.

Нядаўна раённая бібліятэка прыняла ўдзел у дабрачыннай акцыі “Падары кнігу”. Дзяржаўнай установе сацыяльнага абслугоўвання “Казлоўшчынскі псіханеўралагічны дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў” бібліятэка падарыла 51 экзэмпляр мастацкай літаратуры. Сярод аўтараў — Аляксандр Дзюма, Мікалай Чаргінец, Раіса Баравікова, Уладзімір Караткевіч.

С. СЕРБІН,
загадчыца аддзела бібліятэчнага маркетынгу



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *