Па здароўе — у казку

Падзеі

Нягледзячы на пераменлівае надвор’е і сезон прастуды, выхаванцы Дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці №2 горада Дзятлава не здаюцца, не сумуюць, а закаляюцца. Нядаўна тут прайшоў чарговы, зімовы Дзень здароўя. У госці да дзяцей прайшлі Карлсан, доктар Айбаліт і Снегавік, якога выхаванцы садка напярэдадні вылепілі на сваім участку. Малеча і дашкольнікі сустракаліся з казачнымі героямі, разам з якімі замацоўвалі правілы здаровага ладу жыцця, адпрацоўвалі іх на практыцы, займаліся фізкультурай і закалкай.

На працягу цэлага дня дзяцей чакалі цікавыя тэматычныя заняткі, рухомыя гульні і, вядома, карысныя для здароўя пачастункі — свежая садавіна.
Больш падрабязна аб мерапрыемстве чытайце ў выпуску газеты «Перамога».

IMG_7366a

IMG_7380a

IMG_7393a

IMG_7414a

IMG_7357a

IMG_7458a

IMG_7464a

IMG_7485a

IMG_7494a

IMG_7492a

IMG_7512a

Тэкст і фота Н. АВЯРЧУК

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *