Праводзілі на службу ў армію

Падзеі

8 лістапада стаў адметным днём для 57 юнакоў Дзятлаўскага раёна, для якіх хутка пачнецца новы этап у жыцці – служба ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь. Для будучых ваеннаслужачых у раённым Цэнтры культуры і творчасці адбыліся ўрачыстыя провады ў армію. Арганізатары пастараліся стварыць святочную атмасферу, каб мерапрыемства надоўга запомнілася прызыўнікам і іх блізкім.

Ваенны камісар Дзятлаўскага раёна Генадзь Суравец уручыў юнакам павесткі ў армію. А таксама даў наказ: актыўна ўліцца ў вайсковы строй, хутка авалодаць сучасным узбраеннем і тэхнікай, каб на высокім узроўні выконваць пастаўленыя камандаваннем задачы. Генадзь Тадэвушавіч пажадаў хлопцам вярнуцца дадому здаровымі, а бацькам – спакою і цярпення.

_mg_7873

_mg_7875

img_7881

Ад імя раённага выканаўчага камітэта, раённага Савета дэпутатаў пажаданне прызыўнікам выказаў намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, старшыня Дзятлаўскай раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання Беларускага саюза афіцэраў Аляксандр Камароў:

— Хутка варотамі ў звыклы лад жыцця, дзе застануцца бацькі, сябры, любімая дзяўчына, для вас стане кантрольна-прапускны пункт вайсковай часці. І непрыкметна ва ўжытак увойдуць такія паняцці, як статут, марш-кідок, нарад. Спадзяюся, што служба не акажацца для вас руціннай, а стане сапраўднай школай мужнасці. Наперадзе вас чакаюць ратныя справы, новыя сябры, разам з якімі трэба ахоўваць мір і спакой нашай дзяржавы. Будзьце цвёрдымі і настойлівымі ў авалодванні ваеннай навукай, набывайце вопыт – ён спатрэбіцца вам у далейшым. Памятайце пра тых, хто чакае дома.

img_7885

img_7921

img_7941

img_8004

img_8007

img_8028

img_8045

Цёпла і пранікнёна гаварыла матуля аднаго з прызыўнікоў Ірына Цяцерына. Яна пажадала юнакам моцнага здароўя, лёгкай службы, добрых камандзіраў, армейскага сяброўства.

Прызыўнік Дзмітрый Максімчык ад імя прысутных юнакоў падзякаваў бацькам за падтрымку, арганізатарам – за падрыхтаваную ўрачыстасць. А ўсе разам прызыўнікі далі сімвалічнае абяцанне абараняць, берагчы мір і грамадзянскую згоду, якія з’яўляюцца асноўнымі каштоўнасцямі грамадства, стаць выдатнікамі баявой падрыхтоўкі, не запляміць гонар і патрыятычныя традыцыі дзядоў, бацькоў, старэйшых братоў.

Цудоўныя песні, нумары мастацкай самадзейнасці падарылі прысутным Ганна Харлінская, Ала Чарняўская, Іван Кашко, Уладзіслаў Ракуць, Таццяна Дудкіна, юныя артысткі цыркавой студыі “Марсі”, вядучыя канцэртнай праграмы Наталля Маліноўская і Анастасія Голуб.

img_8060

І. КАМАРОВА
Фота Н. АВЯРЧУК



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *