Праграма абласнога фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі “Дажынкі – 2016” 18.11.2016г. г.п.Воранава

Падзеі

Вуліца Савецкая

9.00

— Святочная выстаўка-продаж харчова-прамысловых тавараў “Воранаўшчына гасцінная”.

— Выстаўка-кірмаш сельскагаспадарчай прадукцыі “Слаўлю працу тваю, хлебароб!”.

— Выстаўка-продаж вырабаў майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва“Жыватворныя крыніцы”.

Плошча, вуліца Савецкая

10.00 – Выстаўка-конкурс караваяў раенаў Гродзенскай вобласці “Жыві, яго Вялікасць Хлеб!”.

11.00 – Святочны канцэрт творчых калектываў Гродзенскай вобласці “Свята склікае сяброў”.

16.00 – Канцэртная праграма калектываў і выканаўцаў эстраднай творчасці Гродзенскай вобласці “Палітра талентаў”.

18.30 – Рэспубліканская народна-патрыятычная акцыя Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі “Мы – вместе” з удзелам фіналістаў рэспубліканскага прафсаюзнага конкурсу творчасці працоўных калектываў “Новые имена Беларуси” і зорак беларускай эстрады.

21.00 – Святочны феерверк.

Вуліца Юбілейная

11.00 – Святочны канцэрт творчых калектываў Гродзенскай вобласці “Роднай зямлі шматгалоссе”.

13.00 – Пастраенне святочнай калоны ўдзельнікаў урачыстага шэсця пераможцаў абласнога спаборніцтва па ўборцы ўраджаю 2016 года.

Гарадскі цэнтр культуры

10.00 — Выстаўка-прэзентацыя прамысловага патэнцыялу прадпрыемстваў Воранаўскага раёна (2 паверх).

13.30 — Цырымонія святочнага адкрыцця абласнога фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі “Дажынкі-2016”.

14.00 — Цырымонія ўручэння прэмій пераможцам спаборніцтва па ўборцы ўраджаю 2016 года “Са святам, людзі працы!”

Гарадскі парк

10.00

— Выстаўка тэматычных сельскагаспадарчых падворкаў раёнаў Гродзенскай вобласці “Будзь здаровы, гаспадар, будзь здарова, гаспадыня!”.

— Спартакіяда Гродзенскай вобласці для вясковых жыхароў “Залаты колас”.

11.00

— Цырымонія адкрыцця гарадскога парку.

— Фальклорная пляцоўка “Ад зерня да каравая”.

— У госці запрашае “Гульнёвы падворак”: дзіцячыя атракцыёны,  дзіцячыя музычна-забаўляльныя праграмы .

16.00 — Рэтра-дыскатэка “А музыка гучыць…”

Школьны стадыён, вуліца А.Канарчыка

11.00

— Культурна-сельскагаспадарчыя спаборніцтвы “Вясковая вясёлая эстафета”.

— Абласны праект “Вясковыя “Алімпійскія” гульні”.



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *