Увага: планавыя рамонтныя работы

Падзеі

Дзятлаўскі раён электрычных сетак інфармуе жыхароў раёна, што ў сувязі з выкананнем планавых рамонтных работ у кастрычніку 2016 года будуць праводзіцца адключэнні электраэнергіі ў наступных населеных пунктах раёна: у горадзе Дзятлаве – вуліца Леніна (дамы 17-101), вуліца Скарыны (дамы 3-5), вуліца Фогеля (дамы 11-35), вуліца Азёрная (дамы 19-21), вуліца Гагарына (дамы 1-27), вуліцы Вахоніна, Пішчуліна, Фрунзэ, Кабяка, К. Чорнага, Пушкіна, Будаўнікоў, Дварчаніна, Булата, П. Глебкі, Лынькова, Ясеніна, Высоцкага, Маладзёжная, Кутузава, Варашылава, завулак Фогеля; у гарпасёлку Казлоўшчына – вуліцы Леніна, Пушкіна, Зорная, Садовая; у гарпасёлку Наваельня – вуліца Снітко (дамы 3, 5, 7, 11А), вуліца Дзятлаўская (дамы 2А), вуліца Леніна (дамы 7-39), вуліца Чырвонаармейская (дамы 14-45, 45А), вуліца Кастрычніцкая (дамы 1-8); у пасёлку Гезгалы – дамы 1, 7-10; сельскія населеныя пункты Вензавец, Засецце, Пенчыцы, Норцавічы, Гезгалы, Глушыца, Каскі, Талявічы, Нянадавічы, Малдавічы, Гарадкі, Пархуты, Чарлёнка, Скрундзі, Рэчанька, Трахімавічы, Малая Воля, Панікарты, Боцкавічы, Яцукі, Клішавічы, Ахонава, Марозавічы, Аляксандравічы, Дварэц, Івязянка, Раготна, Малыя Шастакі, Маркавічы, Батракі, Навасёлкі (Данілавіцкага сельсавета), Шабакова, Таркачы, Зарой, Стараельня, Навасады, Міроўшчына, Ганчары, Ахонаўка, Вялікія Краглі, Руда Яварская, Петрукі.

Дадаткова за дзень да адключэння дыспетчар раёна электрычных сетак папярэджвае адміністрацыю сельскіх саветаў. Дзятлаўскі РЭС нагадвае жыхарам раёна, што пры ўзнікненні аварыйных сітуацый з-за стыхійных бедстваў, умоваў надвор’я або збояў у рабоце абсталявання адключэнне электраэнергіі праводзіцца без папярэджання. Падача электраэнергіі ў электрычных сетках пры выкананні аператыўных пераключэнняў праводзіцца таксама без папярэджання.

Калі вы сталі сведкам парушэння правілаў электрабяспекі або заўважылі пашкоджанні электрычных сетак, трансфарматарных падстанцый, неадкладна паведаміце па тэлефоне 2-10-36 дзяжурнаму дыспетчару Дзятлаўскага РЭС.

Адміністрацыя Дзятлаўскага РЭС



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *