Анастасія Касач – пераможца абласной спартакіяды школьнікаў

Падзеі

У Гродне прайшла абласная спартакіяда школьнікаў. У турніры па вольнай барацьбе для дзяўчат 2001-2002 гадоў нараджэння ўдзельнічалі тры прадстаўніцы Дзятлаўскай ДЮСШ, і ўсе выступілі паспяхова. Анастасія Касач з Руды Яварскай стала пераможцай турніру. Жанна Галавач заняла трэцяе месца, Дар’я Баранава – пятае. Трэніруе дзяўчат Віктар Шалесны.

Анастасія Касач гарантавала сабе ўдзел у рэспубліканскай спартакіядзе школьнікаў, якая адбудзецца ў чэрвені. Мае шанц на ўдзел у рэспубліканскіх спаборніцтвах і Жанна Галавач, калі ўдала пройдзе трэніровачны збор, паведаміў В. Шалесны.

YPJS6764lNE_a

Б. ВАРНА
НА ФОТАЗДЫМКУ: прызёры абласной спартакіяды А. Касач (справа) і Ж. Галавач.

Фота В. ШАЛЕСНАГА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *