Ярмошына праінфармавала прадстаўнікоў пасольстваў ЕС у Беларусі аб ходзе выбарчай кампаніі

Улада

У Цэнтральнай камісіі Беларусі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў па просьбе прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Беларусі адбылася сустрэча кіраўніцтва ЦВК з супрацоўнікамі дыпламатычных прадстаўніцтваў краін — членаў ЕС, акрэдытаваных у краіне, паведамілі БЕЛТА ў Цэнтрвыбаркаме.

Старшыня Цэнтральнай камісіі Лідзія Ярмошына праінфармавала прадстаўнікоў дыпкорпуса аб галоўных аспектах бягучай выбарчай кампаніі, а таксама адказала на пытанні.

У прыватнасці, удзельнікамі сустрэчы сталі дыпламаты з пасольстваў Балгарыі, Венгрыі, Польшчы, Латвіі, Германіі, Швецыі, Чэхіі, Францыі, Італіі, Вялікабрытаніі, Славакіі, Эстоніі, Літвы, Фінляндыі, Румыніі, а таксама супрацоўнік прадстаўніцтва ЕС у Беларусі.

Logo BelTA



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *