Майстрыха па лазе з Лозак

Алена Шалесная — майстар пляцення з лазы. З гэтага немудрагелістага прыроднага матэрыялу жанчына вырабляе вазы, кошычкі, карзіны, сумкі, посуд. Яны не толькі ўпрыгажэнне, але яшчэ і неабходныя ў гаспадарцы рэчы. Захапілася пляценнем Алена Іванаўна не так даўно. Пачынала з даволі моднага і распаўсюджанага сёння пляцення з газетных трубачак. Аднак па парадзе мужа пазней вырашыла паспрабаваць […]

Продолжить чтение

Вызначаны інтэлектуал года Дзятлаўскага раёна

З лістапада 2014 па красавік 2015 года на Дзятлаўшчыне рэалізоўваўся віртуальны праект «Інтэлектуал года -2015». Арганізатарам мерапрыемства выступіла гімназія №1 г. Дзятлава. Гэтая ўстанова адукацыі на працягу многіх гадоў назапасіла важкі вопыт правядзення конкурсу «Інтэлектуал года», па выніках якога вызначаўся лепшы вучань гімназіі. А ў гэтым навучальным годзе яе педагогі вырашылі не спыняцца на дасягнутым […]

Продолжить чтение

Вернікі ўшанавалі Найсвяцейшую Панну

У Дзятлаве ў парафіі касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі адбылася ўрачыстасць у гонар Марыі Успамогі Хрысціян. Мерапрыемства прайшло ў рамках падрыхтоўкі да жнівеньскага святкавання 200-годдзя з дня нараджэння святога Яна Боска. Як настаўнік і апякун моладзі, стваральнік салезіянскага ордэна, у сваіх пропаведзях да прыхаджан Ян Боска неаднаразова паўтараў : «Даверцеся Марыі Успамозе Хрысціянаў і ўбачыце, […]

Продолжить чтение

Сіндром хранічнай стомленасці. Як яго пазбегнуць

Адказ на гэтае пытанне дае раённы тэрапеўт Алена Куцко: — Стан, калі стомленасць непакоіць нават пасля адпачынку, лічыцца адхіленнем ад нормы. Менавіта гэта медыкі і называюць сіндромам хранічнай стомленасці. Прычына яго ўзнікнення тоіцца ў зменах рытму яго жыцця, яго паскарэнні пастаяннай неабходнасці ва ўдасканалення быту. Многім людзям даводзіцца сумяшчаць некалькі работ, у вялікіх гарадах некалькі […]

Продолжить чтение

Раённая сустрэча з ветэранамі педагагічнай працы

У Наваельнянскай сярэдняй школе прайшло пасяджэнне прызідыума райкама прафсаюза і раённага савета ветэранаў педагагічнай працы – адбылася сустрэча маладосці і сталасці. Ля школы гасцей сустракала дырэктар установы М. Я. Лашкоўская і старшыня прафсаюзнага камітэта В. А. Юшкевіч. Прыемна было бачыць маладых, энергічных, дастойных кіраўнікоў, якія не забываюць былых калегаў. Парадавалі вынікі працы педкалектыва, вучняў іх […]

Продолжить чтение

Пасяджэнне штаба падрыхтоўкі свята “Дажынкі-2015”

У суботу, 30 мая, у Дзятлаўскім РДК адбылося выязное пасяджэнне абласнога штаба падрыхтоўкі сельскагаспадарчага свята “Дажынкі-2015”, якое мае адбыцца восенню ў Дзятлаве. Пад кіраўніцтвам старшыні аблвыканкама У. Краўцова была абмеркавана праграма падрыхтоўкі да свята, намечаны мерапрыемствы для добраўпарадкавання цэнтра горада. Б. ВАРНЫ

Продолжить чтение

Жыватворныя крыніцы фальклору

На Дзятлаўшчыне прайшоў трэці абласны занальны фестываль рэгіянальнага фальклору «Панямоння жыватворныя крыніцы». Скарбы народнай культуры прадставілі самабытныя выканаўцы і калектывы Дзятлаўскага, Навагрудскага, Карэліцкага і Слонімскага раёнаў. Гасцей вітаў  Дзятлаўскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці. У фае ўстановы ладзілася выстава майстроў, а ў глядзельнай зале разгарнулася галоўная дзея свята народнай песні і творчасці. Яе самабытнасць […]

Продолжить чтение

Дапамаглі міліцыі раскрыць злачынства

Давер насельніцтва, дапамога мясцовых жыхароў у папярэджанні і раскрыцці правапарушэнняў вельмі важныя для паспяховай работы ахоўнікаў правапарадку. Вось і нядаўна такое супрацоўніцтва дало плён у рабоце міліцыі. На працоўнай нарадзе ў прысутнасці асабовага саставу Дзятлаўскага райаддзела міліцыі жыхарам аграгарадка Гезгалы Наталлі Васільеўне Вітко і Аляксандру Аляксандравічу Адамчыку (камандзіру добраахвотнай дружыны пры Жукоўшчынскім сельскім савеце) былі […]

Продолжить чтение

А. Пацыновіч: «Важна, каб дзеці не страчвалі жадання вучыцца»

Які ён, настаўніцкі хлеб? Лёгкім яго не назавеш. Ёсць у ім салодкі прысмак ад пачуцця выкананага абавязку і дасягнутых мэтаў, ёсць і гаркаватая нотка дробных няўдач, недахопу часу. Але хлеб гэты заўсёды сагрэты цяплом дзіцячых усмешак, удзячнасцю бацькоў, і таму ён такі жаданы і жыццёва неабходны для тых, хто з дзяцінства марыў прысвяціць сябе педагагічнай […]

Продолжить чтение

«Фарбы Перамогі» ў Дзятлаўскім музеі

Дзятлаўскі гісторыка-краязнаўчы музей сёлета зноў падключыўся да культурнай акцыі «Ноч музеяў». Мерапрыемства прайшло пад назвай «Музей збірае сяброў». Яно было прымеркавана да 70-годдзя Вялікай Перамогі. На імправізаванай сцэне перад уваходам у музей разгарнулася тэатралізаванае прадстаўленне «Фарбы Перамогі». Удзел у ім узялі школьнікі горада. У вершаваных радках яны ўзгадалі гісторыю Вялікай Айчыннай вайны, шлях да Перамогі. […]

Продолжить чтение