Чытаем кнігі пра вайну

70 год Вялікай Перамогі

З кожным годам радзеюць шэрагі ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны. Памяць пра іх, іх аповеды захоўваюцца ў сямейных летапісах. Запісана гісторыя Вялікай Айчыннай вайны і на старонках кніг.

У год 70-годдзя Вялікай Перамогі работнікі Дзятлаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкі праводзяць акцыю «Чытаем кнігі пра вайну — наш падарунак ветэранам». Да ўдзелу ў ёй запрашаюцца ўсе жыхары раёна, неабыякавыя да гераічнага мінулага Радзімы.

Водгукі аб прачытаных кнігах можна пакінуць непасрэдна ў бібліятэцы або даслаць на сайт Дзятлаўскай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы libdyatlovo. grodno.by.

Таксама запрашаем наведаць кніжную выставу «Ты хочаш міру — помні пра вайну», падрыхтаваную работнікамі раённай бібліятэкі.

Л. ШЫЦЬКО,
загадчыца аддзела абслугоўвання і інфармацыі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі



Теги:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *