Захаваем чыстай малую радзіму і зберажом рэсурсы

2015 - Год моладзі

З ініцыятывы Дзятлаўскага раённага камітэта грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» ў раёне арганізаваны і ажыццяўляецца экалагічны праект па зборы другасных матэрыяльных рэсурсаў (макулатуры, ПЭТ-бутэлек, адпрацаваных батарэек).

Мерапрыемствы, арганізаваныя ў межах праекта, доўжыцца з 20 жніўня па 25 лістапада. Іх асноўная мэта — прыцягнуць уагу моладзі да захавання прыроды і рацыянальнага выкарыстання рэсурсаў.

Да ўдзелу ў праекце запрашаюцца члены ГА «БРСМ»: вучні ўстановаў адукацыі раёна і працоўная моладзь. Яны могуць аб’ядноўвацца ў добраахвотніцкія атрады або збіраць другасныя матэрыяльныя рэсурсы ў індывідуальным парадку.

Праект будзе складацца з трох акцый: акцыі па зборы макулатуры, акцыі па зборы ПЭТ-бутэлек і акцыі па зборы адпрацаваных батарэек. Удзельнікам прапанавана збіраць другасныя матэрыяльныя рэсурсы ў месцах масавага адпачынку, парках, на вуліцах, у магазінах. Змяшчаць сабранае варта ва ўстаноўленыя кантэйнеры (у тым ліку і імправізаваныя) ва ўстановах адукацыі, у арганізацыях або ў Дзятлаўскім раённым камітэце ГА «БРСМ».

Асноўныя ўмовы правядзення акцый:
1. Макулатура павінна быць складзена ў скрынкі або мяшкі і перавязана. Арганізацыя, якая забяспечвае перадачу сабранай макулатуры на перапрацоўку (РК ГА «БРСМ», установы адукацыі, арганізацыі), будзе здзяйсняць яе своечасовы вываз па меры назапашвання ў перыяд з 20 жніўня па 25 лістапада 2014 года.
2. Збор ПЭТ-бутэлек вядзецца ў поліэтыленавыя пакеты для смецця. ПЭТ-бутэлькі павінны быць без накрывак, ручак і этыкетак, а таксама рассартаваныя па колеры (патрабаванні па зборы могуць вызначацца па ўзгадненні з пунктамі прыёму другаснай сыравіны рэгіёна). Вываз адбываецца па загадзя ўзгодненым графіку і ўмовах.
3. 6 лістапада Дзятлаўскі раённы камітэт ГА «БРСМ» аб’яўляе акцыю па зборы адпрацаваных батарэек. У гэты ж дзень сабраныя батарэйкі перададуць спецыялізаваным арганізацыям па ўзгодненым графіку і ўмовах вывазу.

У фінале экалагічнага праекта арганізатары вызначаць пераможцаў у кожнай акцыі. Гэта будуць самы актыўны добраахвотніцкі атрад пярвічнай арганізацыі ГА «БРСМ» і самы актыўны ўдзельнік, якія сабралі найбольшую колькасць другаснай сыравіны ў кілаграмах. Самыя актыўныя ўдзельнікі праекта атрымаюць прызы.

А. ЧУРАЙ,
першы сакратар раённага камітэта ГА «БРСМ»



Теги:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *