“Зямля бацькоў, зямля святая”

Падарожжа па родным краі пад такім дэвізам ажыццявілі наведвальнікі аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту клуба “Нам гады не бяда”.

Ініцыятыва знайшла падтрымку ў дырэктара Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна Таццяны Нікіпорчык. Да ўдзелу ў экскурсіі быў запрошаны настаяцель Свята-Барыса-Глебскай царквы вёскі Накрышкі протаіерэй Мікалай Пінчук.

Маршрут прапанаваў мясцовы краязнаўца, кіраўнік гуртка “Пазнай-ка” Міхаіл Лук’янчык, які таксама стаў экскурсаводам. Ён расказаў кароткі аповед аб гісторыі горада Дзятлава, а першым прыпынкам стала месца пахавання 14 чырвонаармейцаў на чале з Міхаілам Лебедзевым каля  вёскі Хадзяўляны. Удзельнікі падарожжа з цікавасцю даведаліся пра іх апошні бой пры абароне горада Дзятлава ў першыя дні вайны.

Наступнай кропкай маршруту быў Міроўшчынскі парк, ранейшым уладальнікам якога з’яўляўся вядомы ва ўсёй Беларусі Ян Стравінскі. Пасля азнаямлення з гісторыяй населенага пункта і радаводам сям’і Стравінскіх экскурсанты з задавальненнем сфатаграфаваліся каля магутных лістоўніц, дыяметр якіх складае больш за 5 метраў.

Наступны прыпынак быў зроблены ў вёсцы Труханавічы каля дома, дзе жыў, працаваў, пісаў свае вершы самабытны вясковы паэт Нікіфар Жальба (сапраўднае імя Аляксандр Бяленка – аўтар). Удзельнікі падарожжа пазнаёміліся са старонкамі жыцця паэта, паслухалі яго верш “Беларусам”.

Далей ехалі праз вёску Пацаўшчына. Протаіерэй Мікалай Пінчук правёў кароткую экскурсію па мясцовай царкве Усіх беларускіх Святых, пабудаванай і асвечанай у 2011 годзе. За вокнамі аўтобуса любаваліся прыгожымі краявідамі Ліпічанскай пушчы, па-гаспадарску апрацаванымі палеткамі мясцовага сельгаспрадпрыемства “Хвінявічы”. Наведалі і вёску Накрышкі. Пасля аповеду экскурсавода аб гісторыі гэтай мясцовасці, протаіерэй Мікалай Пінчук правёў азнаямленчую экскурсію ў Свята-Барыса-Глебскай царкве і на яе тэрыторыі.

Праязджаючы праз вёску Раманавічы, цікава было паслухаць пра мясцовае возера, на беразе якога жыў дэпутат Вярхоўнага савета БССР камбайнер Андрэй Гоман. Вёска Дубраўка сустрэла нас пасля таго, як Міхаіл Лук’янчык падрабязна, расказаў аб яе трагедыі ў жніўні 1942 года, калі фашысцкія карнікі расстралялі 98 ні ў чым не павінных мясцовых жыхароў. Удзельнікі групы схілілі галовы перад памяццю загінулых і зрабілі фотаздымкі.

Наступны прыпынак ажыццявілі каля будынка лясніцтва ў вёсцы Дзямянаўцы, даведаліся гісторыю вёскі, цудоўнага возера, мясцовай царквы. Супрацоўнікі лясніцтва расказалі аб лясных угоддзях, якія абслугоўвае калектыў, аб белавежскіх зубрах.

Па дарозе назад наведалі вёску Хвінявічы, дзе агледзелі будынкі аграгарадка, а ў вёсцы Парэчча – будынак спіртзавода.

Тры гадзіны падарожжа падарылі шмат новых адкрыццяў аб гісторыі роднага краю, пазнаёмілі з хараством мясцовай прыроды, далі штуршок да новых ідэй па вывучэнні дзятлаўскай зямлі.

Галіна КАСЦЮК,
загадчыца аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту ЦСАН Дзятлаўскага раёна

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Справа прыватная – карысць агульная. “Фруктовая крама” са зручным для пакупнікоў графікам

Рамін Чабанаў, гаспадар магазіна “Фруктовая крама”, што знаходзіцца па вуліцы Леніна ў горадзе Дзятлаве, родам…

12 часов ago

Выбіраем якасць – купляем сваё. Мэбля для камфорту ад “Пінскдрэў” на любы кашалёк

У горадзе Дзятлаве па вуліцы Слонімскай, 27 працуе фірменны магазін айчыннага вытворцы “Мэбля Пінскдрэў”, які…

12 часов ago

26 ліпеня – Дзень работнікаў гандлю

Паважаныя работнікі і ветэраны галіны гандлю! Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам! Ваша галіна ўносіць…

12 часов ago

Пытанне – адказ. Заплаціць, застанецца без статуса і гарантый

Пытанне: што чакае маладога спецыяліста, які не выйшаў на работу па размеркаванні? Адказ: такі факт…

13 часов ago

«Пристегнись к безопасности!»

31 июля Госавтоинспекция проведет Единый день безопасности дорожного движения, посвященный пропаганде использования ремней безопасности, детских удерживающих устройств и мотошлемов.…

14 часов ago

Імя на Дошцы гонару. Канстанцін Вінцукевіч: “Да кожнага трэба знайсці падыход”

Звычайны дзень у сельскім выканаўчым камітэце: хтосьці просіць пахадайнічаць аб больш спрыяльным раскладзе аўтобусаў, другі…

1 день ago