Мінулы год паказаў, што зіма можа быць па-сапраўднаму снежнай і непрадказальнай.
Сёлетні снежань, як і належыць, таксама сустрэў дзятлаўчан снегам і марозам. Як падрыхтаваліся камунальнікі да работы ва ўмовах снегападу, расказаў намеснік дырэктара Дзятлаўскага РУП ЖКГ Віктар Дзедуль:
– Да першага снегу камунальныя службы гатовы. Загадзя мы падрыхтавалі каля 700 тон пясчана-салявой сумесі для пасыпкі дарог. У дні снегападаў у Дзятлаве з самай раніцы працуюць пескараскідвальнікі і шчотка для прачысткі тратуараў, рабочыя па добраўпарадкаванні пасыпаюць пясчанай сумессю небяспечныя для пешаходаў месцы. Усяго ў райцэнтры пяць адзінак спецтэхнікі для работы ў зімовы перыяд. Адзначу, што кожны з участкаў жылкамунгаса забяспечаны як пескараскідвальнымі, так і снегаўборачнымі машынамі, гатовымі для экстраннага і планавага выкарыстання. Складзены загады і распрацаваны графікі дзяжурства камунальнікаў у зімовы перыяд. Кожны дзень уважліва сочым за прагнозам надвор’я, каб папярэдзіць сюрпрызы. Хапае рэсурсаў, каб абслугоўваць сваю тэрыторыю і працаваць па прамых дагаворах на расчыстцы снегу.
– Як будзеце спраўляцца ў выпадку моцных снегападаў?
– Думаю, сваімі сіламі. Калі будзе неабходна, як мінулай зімой, прыцягнем да супрацоўніцтва на вывазку снегу грузавыя машыны іншых арганізацый раёна.
Наталля АВЯРЧУК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Рамін Чабанаў, гаспадар магазіна “Фруктовая крама”, што знаходзіцца па вуліцы Леніна ў горадзе Дзятлаве, родам…
У горадзе Дзятлаве па вуліцы Слонімскай, 27 працуе фірменны магазін айчыннага вытворцы “Мэбля Пінскдрэў”, які…
Паважаныя работнікі і ветэраны галіны гандлю! Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам! Ваша галіна ўносіць…
Пытанне: што чакае маладога спецыяліста, які не выйшаў на работу па размеркаванні? Адказ: такі факт…
31 июля Госавтоинспекция проведет Единый день безопасности дорожного движения, посвященный пропаганде использования ремней безопасности, детских удерживающих устройств и мотошлемов.…
Звычайны дзень у сельскім выканаўчым камітэце: хтосьці просіць пахадайнічаць аб больш спрыяльным раскладзе аўтобусаў, другі…