Завяршыўся раённы этап спаборніцтваў па праграме зімняга шматбор’я комплексу “Абаронца Айчыны” сярод юнакоў дапрызыўнога і прызыўнога ўзросту Дзяржаўнага фізкультурна-аздараўленчага комплексу Рэспублікі Беларусь “Гатовы да працы і абароны”.

За званне самых спартыўных, валявых і трапных абаронцаў Айчыны пазмагаліся навучэнцы гарадскіх і сельскіх школ раёна ва ўзроставых катэгорыях 15-16 і 17-18 гадоў.

Спаборніцтвы прайшлі на базе сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М. Чурылы пры ўдзеле спецыялістаў аддзела адукацыі райвыканкама і прадстаўнікоў ваеннага камісарыята Дзятлаўскага раёна. Каманды навучальных установаў прыбылі туды ў суправаджэнні трэнераў – сваіх настаўнікаў фізічнай культуры і ваеннай падрыхтоўкі.

Канкурсантаў павітаў начальнік групы прызыву раённага ваеннага камісарыята Аляксандр Зайцаў:

– Невыпадкова спартыўныя спаборніцтвы па зімнім шматбор’і праводзяцца напярэдадні дзяржаўнага свята – Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Гэты дзень нагадвае нам аб слаўных перамогах Чырвонай Арміі ў мінулым. Жадаю вам, маладому пакаленню, быць дастойнымі подзвігу сваіх продкаў. Сёлета ў Беларусі ўстанавілася па-сапраўднаму зімовае надвор’е, якое спрыяе правядзенню шматбор’я ў поўным аб’ёме. Усім жадаю ўдачы і высокіх вынікаў, дастойна паказаць свае здольнасці і якасці характару. Няхай перамогуць мацнейшыя.

Старшакласнікі раёна спаборнічалі ў стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі, падцягванні на высокай перакладзіне, плаванні (этапы прайшлі ў Навагрудку і Слоніме) і лыжных гонках.

Па выніках усіх этапаў былі вызначаны пераможцы і прызёры ў асабістым заліку. У малодшай узроставай групе: 1 месца – Казлоўшчынская СШ, 2 месца – гімназія № 1 горада Дзятлава, 3 месца – СШ № 3 горада Дзятлава імя І. Ю. Філідовіча. У старэйшай групе: 1 месца – СШ № 3, 2 месца – Казлоўшчынская СШ, 3 месца –  СШ № 1 горада Дзятлава імя А. М. Чурылы.

Сярод навучэнцаў 15-16 гадоў  пераможцам стаў Ягор Каско (Хвінявіцкая СШ), віцэ-чэмпіёнам – Аляксей Якаўлеў (Казлоўшчынская СШ), бронзавым прызёрам – Аляксей Пацалуйка (Хвінявіцкая СШ). У юнакоў 17-18 гадоў тройка лідараў выглядае наступным чынам: Уладзіслаў Вянско (СШ № 3), Сямён Адамчык (Казлоўшчынская СШ), Міхаіл Скрундзь (СШ № 1).

Зборная каманда Дзятлаўскага раёна выступіць на абласных спаборніцтвах комплексу “Абаронца Айчыны”  ў Лідзе.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае 

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации