Жыхары Дзятлаўшчыны дзеляцца ўражаннямі

27 чэрвеня пярвічная прафсаюзная арганізацыя сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава арганізавала паездку для 14 чалавек на ІІ Еўрапейскія гульні. Уражаннямі падзялілася прафсаюзны лідар установы, удзельніца паездкі Наталля Якабчук:

–  Мы пабылі на канале ў Заслаўі, дзе праходзілі спаборніцтвы па веславанні на байдарках і каноэ. Сказаць, што спадабалася, значыць нічога не сказаць: усе былі ўражаны высокім узроўнем мерапрыемства, атмасферай, якая панавала на канале, работай валанцёраў і, безумоўна, дасягненнямі беларускіх спартсменак.

Нашай групе пашчасціла з месцамі для гледачоў: сядзелі побач з сектарам, дзе знаходзіліся члены Урада, праўда, прэзідэнта не засталі, бо пайшлі, калі скончыўся заплыў. Як даведаліся пазней, Аляксандр Рыгоравіч прыходзіў падзякаваць спартсменам пасля спаборніцтваў і нават пабачыўся з балельшчыкамі.

Затое ў час заплыву, седзячы ў першых радах, мы выдатна бачылі канал, аніматараў, якія вялі праграму і падбадзёрвалі балельшчыкаў, змаглі сватаграфавацца з Лесікам і ад душы пахварэць за сваіх, трымаючы беларускі сцяг і выкрыкваючы словы падтрымкі. Нашу актыўнасць заўважыла тэлебачанне, і не раз камеры накіроўваліся ў наш сектар, тады мы бачылі сябе на вялікім экране, які вісеў насупраць фанзоны для гледачоў.

Нашы намаганні не былі дарэмнымі, магчыма, частка той энергіі, якую ўкладалі ў крыкі “Беларусь, наперад!” дайшла да спартсменак. Беларуска Вольга Худэнка заваявала золата ІІ Еўрагульняў па выніках заплыву. Эмоцыі зашкальвалі, трыбуны лікавалі.

Павагу выклікала і работа валанцёраў: гэта былі маладыя людзі, якія падказвалі гасцям Еўрагульняў дарогу. У кожнага з іх была вялікая пальчатка, яны здароваліся з прахожымі, усміхаліся ім, дарылі добры настрой.

Па дарозе ў Дзятлава мы дзяліліся ўражаннямі і прыйшлі да высновы, што нездарма набылі білеты. Хоць большасць з нашай кампаніі не з’яўляецца аматарамі спорту, аднак усе мы атрымалі такі пазітыў, такі зарад бадзёрасці, што, каб было магчыма паўтарыць той дзень, паўтарылі б абавязкова.

Ірына КАЎКЕЛЬ

administrator

Recent Posts

«Можем конкурировать». Александр Лукашенко ставит задачу активнее осваивать рынок светодиодных ламп

Беларуси необходимо активнее осваивать рынок светодиодных ламп, для этого есть и кадры, и компетенции. Об…

2 часа ago

Александр Лукашенко в Бресте поставил задачи на уборочную кампанию

Президент Беларуси Александр Лукашенко во время рабочей поездки в Брест актуализировал задачи для аграриев на…

6 часов ago

У ААТ “Дварэц-Агра” – першыя на Дзятлаўшчыне камбайнеры-тысячнікі!!! (будзе дапоўнена)

Другі год запар ААТ “Дварэц-Агра”, падшэфнае сельгаспрадпрыемства ААТ “Молочный Мир”, трымае пальму першынства на жніве…

6 часов ago

Іншаземкі прыжыліся на Дзятлаўшчыне

КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…

24 часа ago

Каб “золата” з хлебнай нівы было вышэйшай якасці

Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…

24 часа ago

Вблизи белорусско-литовской границы задержан мужчина с беспилотником

Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…

1 день ago