Жніво-2026. У “Граніт-Агра” ўжо трохтысячнікі!

Уборачная кампанія – гэта галоўны экзамен года для ўсіх аграрыяў. Паспяхова здаюць яго хлебаробы Дзятлаўшчыны.

З чарговымі важкімі дасягненнямі на жніве віншаванні і падарункі прымалі работнікі ААТ “Граніт-Агра”. Гэта вадзіцелі, якія перавезлі па тры тысячы тон зерня, – Казімір Рысюк, Яўгеній Хоміч, Міхаіл Нагорны, камбайнеры-тысячнікі – экіпаж Аляксандра Майсейчыка і Арцёма Літвінскага, Андрэя Сёмухі і Сцяпана Кобзева, Аляксандра і Веранікі Шыкасаў, а таксама Сяргей Кардаш, Алег Грыб. Абласную ўзнагароду атрымаў вадзіцель Анатолій Нагорны.

– Віншуем вас з дасягнутымі добрымі вынікамі, – звярнуўся да лідараў жніва намеснік старшыні райвыканкама, старшыня раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Белая Русь” Вадзім Бялятка. – У раёне ўжо перасягнулі экватар уборкі, добрая сёлета ўраджайнасць – і гэта ўсё дзякуючы вашай нястомнай працы. Прыміце вялікую ўдзячнасць за старанні, цярпенне, не спыняйцеся на дасягнутым, імкніцеся да новых перамог. Здароўя, міру, дабрабыту вам.

Павіншаваць аграрыяў прыехаў старшыня Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў дзяржаўных і іншых установаў Іван Язэпчык. Пажадаў работнікам хлебнай нівы спрыяльнага надвор’я, важкіх намалотаў і ўсяго добрага. Прыемным прафсаюзным бонусам і імкненнем не збаўляць тэмпы ў рабоце сталі для іх грашовыя сертыфікаты.

Падзякаваў за працу і тое, што ў такі напружаны перыяд, як уборачная кампанія, аграрыі спраўляюцца, даюць цудоўны вынік, старшыня раённага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Уладзімір Казак, уручыў вымпелы лідараў і парадаваў прэміямі.

Далучылася да віншаванняў першы сакратар раённага камітэта ГА “БРСМ” Кацярына Хілімончык і адзначыла падарункам, дарэчы, ужо трэці раз у гэтым сезоне, маладога вадзіцеля Яўгенія Хоміча.

Дырэктар ААТ “Граніт-Агра” Уладзімір Лашко выказаў спадзяванне, што такія працоўныя перамогі для хлебаробаў не апошнія, падзякаваў за адказныя адносіны да сваіх абавязкаў і аддзячыў прэміямі.

Святлана ГРЫШЫНА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga  

#нашелучшее #нашалепшае #годбелорусскойженщины

administrator

Recent Posts

Отечественные сорта занимают более 75% посевов зерновых в стране — Минсельхозпрод

Белорусские сорта занимают более 75% посевов зерновых в стране. Об этом заявил первый заместитель министра…

2 часа ago

Прием и прямую телефонную линию проведет Андрей Жамойда

Прием и прямая телефонная линия пройдут 13 октября с 14.00 до 16.00 по адресу: г.…

4 часа ago

У медыцынскай сям’і раёна – папаўненне

Крыху больш за два месяцы таму свой працоўны шлях у розных арганізацыях і ўстановах пачалі…

5 часов ago

Руслан Крукович встретился с личным составом Дятловского районного отдела МЧС

Заместитель начальника Гродненского областного управления МЧС Руслан Крукович в рамках акции «Дойти до каждого» провел…

5 часов ago

У банкаўскай сферы раёна – новы кіраўнік

6 кастрычніка 2026 года начальнікам цэнтра банкаўскіх паслуг № 422 у горадзе Дзятлаве рэгіянальнай дырэкцыі…

22 часа ago

Гісторыі розныя, праблема аднолькавая

У Парэцкім сельвыканкаме прайшло пасяджэнне мясцовага савета грамадскага пункта аховы правапарадку, сумешчанае з выязным кірмашом…

23 часа ago