У сярэдняй школе № 1 горада Дзятлава імя А. М. Чурылы прайшлі чарговыя заняткі ў рамках рэспубліканскага інфармацыйна-адукацыйнага праекта “Школа Актыўнага Грамадзяніна”. Тэма сустрэчы – “Беларусь пачынаецца з мяне. Навыкі-2030” – аказалася вельмі актуальнай, бо сёння лічбавая граматнасць становіцца такой жа базавай кампетэнцыяй, як уменне чытаць і пісаць.
Госцем нашага класа стала тэхнічны рэдактар Дзятлаўскай раённай газеты “Перамога” Таццяна Санюк. Яна пазнаёміла нас з дзейнасцю рэдакцыі раёнкі, адзначыўшы, што сёння гэта адзіная каманда, якая стварае ўніверсальны кантэнт і адаптуе яго пад кожную пляцоўку, выкарыстоўваючы сацсеткі для аператыўнасці і прыцягнення трафіку, а сайт – як асноўны архіў і базу. Карэспандэнт на выездзе збірае адразу мультымедыйны пакет: тэкст, фота, кароткія вертыкальныя відэа і аўдыёкаментарыі. Самая свежая навіна спачатку выходзіць у Telegram-канале рэдакцыі, затым падрабязны артыкул з фотаздымкамі публікуецца на сайце, у TikTok або Instagram Reels –дынамічны ролік да адной хвіліны, у сацыяльных сетках – картка са зразумелым загалоўкам або кароткім тэкстам і спасылкай, толькі потым у друкаванай версіі газеты. Рэдакцыя нясе поўную юрыдычную адказнасць за дакладнасць інфармацыі не толькі на сайце, але і ў сваіх афіцыйных акаўнтах у сацсетках.
Як адзначыла спікер, у наш час сацсеткі і месенджары дазваляюць не толькі аператыўна дастаўляць правераную інфармацыю аўдыторыі, але і выбудоўваць жывы дыялог са сваімі карыстальнікамі. Таццяна Уладзіміраўна таксама падзялілася сакрэтамі сваёй штодзённай працы з падпісчыкамі: расказала, як будуецца зваротная сувязь з чытачамі, разглядаюцца іх звароты і прапановы і чаму важна падтрымліваць культуру стасункаў у каментарыях.
Падчас адкрытага дыялогу разам з госцяй мы разабралі асноўныя правілы бяспечных паводзін у інтэрнет-прасторы: неабходнасць крытычна ацэньваць любую інфармацыю ў месенджарах і сацыяльных сетках і адрозніваць дакладныя навіны ад фэйкаў; спосабы абароны персанальных даных і акаўнтаў ад кібермахляроў; правілы сеткавага этыкету, абарону ад кібербулінгу і прававую адказнасць за свае дзеянні ў віртуальнай прасторы.
Сустрэча прайшла дынамічна і пазнавальна. Мы змаглі задаць спікеру пытанні аб спецыфіцы работы раённага выдання і прыйшлі да адзінай думкі: медыяграматнасць і свядомасць у сетцы – гэта найважнейшыя навыкі будучыні, якія дапамагаюць кожнаму маладому чалавеку прымаць узважаныя рашэнні і быць адказным грамадзянінам сваёй краіны.
Аляксандра КАРМІЛЬЧЫК,
Яўгенія ХРАМАВА,
юныя журналісты газеты “Перамога”, навучэнкі 11 класа сярэдняй школы № 1 г. Дзятлава імя А. М. Чурылы
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Сегодня в 05-02 на линию «101» поступило сообщение о пожаре в деревне Нагородовичи. Когда подразделения…
Александр Турчин с рабочей поездкой в Гродненской области, где ознакомится с инвестиционными проектами ОАО «Гродно…
Сегодня в Беларуси Госавтоинспекция проводит единый день безопасности дорожного движения под девизом "Смени шины у…
Поспехам у розных сферах жыцця грамадства і яркім падзеям 2026 года быў прысвечаны круглы стол…
Лічбавізацыя дзяржаўных паслуг у Беларусі набірае абароты. Унікальны ідэнтыфікатар – той самы ключ, які адкрывае…
На базе Дзятлаўскай раённай бібліятэкі з удзелам спецыялістаў сферы нашай краіны і Расійскай Федэрацыі 26…