Гісторыя стварэння ваенных камісарыятаў адводзіць нас у глыбіню стагоддзяў. У далёкім 1918 годзе, 8 красавіка, Дэкрэтам Савета Народных Камісараў былі заснаваны мясцовыя апараты па фарміраванні Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі. Менавіта гэты дзень стаў днём нараджэння мясцовых органаў ваеннага кіравання – ваенных камісарыятаў, а 7 жніўня 2006 года было заснавана прафесійнае свята – Дзень ваенных камісарыятаў.

Напярэдадні свята ваенны камісар Дзятлаўскага раёна падпалкоўнік Генадзь Суравец расказаў аб  галоўных задачах ваенкамата:

Сёння галоўнымі задачамі ў нас з’яўляюцца мабілізацыя людскіх і транспартных рэсурсаў, прызыў грамадзян на тэрміновую ваенную службу і службу ў рэзерве, ваенныя зборы, удзел у арганізацыі тэрытарыяльнай абароны. Акрамя гэтага, ваенны камісарыят праводзіць адбор кандыдатаў для паступлення ў вышэйшыя ваенныя навучальныя ўстановы, на ваенныя факультэты і кафедры грамадзянскіх навучальных установаў. Таксама ваенны камісарыят вырашае пытанні ваенна-патрыятычнага выхавання моладзі, сацыяльнай абароны і пенсійнага забеспячэння ваеннаслужачых запасу. Сумесна з органамі дзяржаўнага кіравання, мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі, арганізацыямі мы ажыццяўляем браніраванне грамадзян, якія знаходзяцца ў запасе, на перыяд мабiлiзацыi i на ваенны час, забяспечваем выкананне грамадзянамi воiнскага абавязку.

Ваенны камісарыят Дзятлаўскага раёна сёння – гэта згуртаваны калектыў аднадумцаў, здольны вырашаць задачы ваенна-мабілізацыйнай службы і ўлікова-прызыўной работы, удзелу ў арганізацыі тэрытарыяльнай абароны, сацыяльнай абароны і пенсійнага забеспячэння.

У святочны дзень ваенны камісар Дзятлаўскага раёна Генадзь Суравец выказвае падзяку ваенным ветэранам: падпалкоўнікам у адстаўцы А. Жукоўскаму, палкоўніку запасу В. Абухаву, маёру ў адстаўцы П. Пушкарову, маёру запасу А. Волкаву, маёру ў адстаўцы В. Грачову, старшым прапаршчыкам у адстаўцы А. Касперу і А. Панкевічу, Я. Загдай, Л. Кончык, Т. Лябецкай, Н. Філідовіч і многім іншым, хто ў розныя гады служыў і працаваў у сценах ваеннага камісарыята Дзятлаўскага раёна. Таксама Генадзь Суравец выказвае падзяку ваеннаслужачым і грамадзянскаму персаналу, якія праходзяць службу і працуюць у ваенным камісарыяце Дзятлаўскага раёна сёння, і жадае ўсім моцнага здароўя, актыўнай жыццёвай пазіцыі, дабра, аптымізму, міру і поспехаў у высакароднай справе служэння Айчыне.

Юлія БАКУНОВІЧ

 

 

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Дзятлаўшчына святкуе Дзень Перамогі
Як дружна пырснулі сады…
Паважаныя жыхары Дзятлаўскага раёна!

Похожие публикации