Заслужаныя ўзнагароды

3 верасня прафесійнае свята адзначаць работнікі Дзятлаўскага філіяла камунальнага ўнітарнага прадпрыемства “Гроднааблпаліва”.

З нагоды адметнай даты яны прымалі віншаванні ад кіраўніцтва раёна і арганізацыі.

З прыемнай місіяй калектыў наведаў намеснік старшыні райвыканкама Дзмітрый Баравік. Ён адзначыў высокія вынікі, якія дасягнуў філіял.

– Дазвольце ад Дзятлаўскага райвыканкама і сябе асабіста павіншаваць вас з надыходзячым святам нафтавай, газавай і паліўнай прамысловасці, дзякуючы якім у дом кожнага чалавека прыходзяць цяпло і дабрабыт, – адзначыў ён. – Радуе, што вашы дасягненні і поспехі былі заўважаны не толькі на ўзроўні раёна, але і вобласці. Вы мяняецеся да лепшага, а значыць,  змяняеце ў лепшы бок жыццё сваіх кліентаў. Жадаю вам ісці па абраным шляху толькі наперад і паспяхова вырашаць усе пастаўленыя перад вамі задачы. Шчасця вам і вашым сем’ям, дабра, дастатку і мірнага неба.

Дзмітрый Расціслававіч уручыў Ганаровую грамату Дзятлаўскага райвыканкама спецыялісту па продажы Галіне Губко, Падзячныя лісты старшыні Дзятлаўскага райвыканкама – эканамісту па збыце Наталлі Мазура і дырэктару Філіяла Васілію Шпакоўскаму.

Васілій Іванавіч падвёў вынікі работы калектыву за паўгоддзе, адзначыў, што Дзятлаўскі філіял паспяхова выканаў усе прагнозныя паказчыкі, “прыбавіў” на ўзроўні вобласці практычна па ўсіх пазіцыях, а ў выкананні плана платных паслугаў узначаліў абласны рэйтынг.

Ён уручыў Падзяку Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў энергетыкі, газавай і паліўнай прамысловасці дрывакольшчыку Валерыю Райдзюку, які па выніках работы стаў пераможцам у абласным галіновым прафесійным спаборніцтве. Акрамя таго, кіраўнік адзначыў грашовымі прэміямі кожнага работніка Дзятлаўскага філіяла камунальнага ўнітарнага прадпрыемства “Гроднааблпаліва”.

Музычны падарунак да свята работнікам галіны падарылі артысты Дзятлаўшчыны Сяргей Малышчык і Васіль Шпігановіч.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Специальное комплексное мероприятие «Охота»

Что стоит за специальным комплексным мероприятием «Охота» и почему оно важно для каждого, кто выходит…

1 час ago

Осторожно – бешенство

Ежегодно, 28 сентября, во всем мире отмечают Всемирный день борьбы против бешенства. Цель Всемирного дня…

3 часа ago

Дятловчане — участники республиканского финала фестиваля «Папа, мама, я — футбольная семья»

В Минске на Национальном футбольном стадионе состоялся республиканский финал семейного фестиваля «Папа, мама, я -…

4 часа ago

Запрашаем на сустрэчу

Раённы савет ветэранаў педагагічнай працы 1 кастрычніка ў 12 гадзін у актавай зале гімназіі №…

5 часов ago

Ведае ўчастковы. Размяшчэнне камер відэаназірання не павінна парушаць правы іншых асоб

Пытанне: у бліжэйшы час планую ўстанавіць на сваім участку камеры відэаназірання для кантролю за тэрыторыяй…

5 часов ago

Цифровая платформа для путешественников «Умный город» появится в Беларуси

В Беларуси с 2027 года заработает современная цифровая платформа для путешественников "Умный город". Об этом…

18 часов ago