Са святам, работнікі газавай службы!

Важнае Улада

Напярэдадні Дня нафтавай, газавай і паліўнай прамысловасці віншаванні прымалі работнікі Дзятлаўскага раёна газазабеспячэння пад кіраўніцтвам начальніка Юрыя Ганчара.

Павіншаваў калектыў прадпрыемства з прафесійным святам і ўручыў узнагароды ад кіраўніцтва раёна намеснік старшыні райвыканкама Дзмітрый Баравік:

– Хочацца ў гэты дзень выказаць словы ўдзячнасці за вашу працу, бо ад яе залежыць бесперапыннасць усіх галінаў народнай гаспадаркі, камфортнае жыццё кожнага чалавека, эканамічнае развіццё рэгіёна. Вы прадаўжаеце курс маштабнага ўсебаковага развіцця і дасягаеце пастаўленых мэтаў. І нават у сваё прафесійнае свята некаторыя з вас знаходзяцца на рабочых месцах, каб у дамах і на прадпрыемствах было пастаяннае забеспячэнне спажыўцоў прыродным і звадкаваным газам. Вы паспяхова развіваеце традыцыі, закладзеныя ветэранамі галіны, выкарыстоўваючы іх бясцэнны вопыт і памнажаючы яго,  працуеце дзеля дабра нашага рэгіёна і сваіх землякоў.

Дзмітрый Расціслававіч уручыў Ганаровую грамату Дзятлаўскага райвыканкама слесару па абслугоўванні ўнутрыдамавога газакарыстальнага абсталявання Ігару Захарчэню; Падзячны ліст старшыні Дзятлаўскага райвыканкама – слесару па абслугоўванні і рамонце вонкавых газаправодаў Міхаілу Павачку, слесару АВР Сяргею Бамбіру. Ганаровай граматай Дзятлаўскага раённага Савета дэпутатаў былі адзначаны аператар ЭВМ Аксана Мазурэвіч, Падзячным лістом старшыні Дзятлаўскага раённага Савета дэпутатаў – слесар па абслугоўванні ўнутрыдамавога газакарыстальнага абсталявання Дзмітрый Багдзель.

Начальнік раёна газазабеспячэння Юрый Ганчар перадаў калегам віншаванні ад кіраўніцтва ГВА “Белпалівагаз” УП “Гроднааблгаз”, агучаныя на абласной святочнай канферэнцыі, падзякаваў калегам за працу.

Сёлета профільнымі ўзнагародамі былі адзначаны наступныя работнікі Дзятлаўскага раёна газазабеспячэння:
Ганаровай граматай ГВА “Белпалівагаз” – майстар Алег Каско; Ганаровай граматай УП “Гроднааблгаз” – майстар Максім Дораш; Ганаровымі граматамі ВУ “Слонімгаз” – старшы майстар Іван Кавальчук і вадзіцель Часлаў Кароль.
На Дошку гонару УП “Гроднааблгаз” занесена імя вадзіцеля АДС Станіслава Якаўчыка. Звання “Ганаровы работнік газавай і паліўнай прамысловасці » ўдастоены вадзіцель аўтамабіля Уладзімір Дзятчык.
Званнем “Ветэран працы” адзначаны слесар па абслугоўванні і рамонце газакарыстальнага абсталявання, заняты дастаўкай ЗВГ у балонах Міхаіл Хілімончык, майстар Ірына Сіняк.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga