Напярэдадні Дня нафтавай, газавай і паліўнай прамысловасці віншаванні прымалі работнікі Дзятлаўскага раёна газазабеспячэння пад кіраўніцтвам начальніка Юрыя Ганчара.
Павіншаваў калектыў прадпрыемства з прафесійным святам і ўручыў узнагароды ад кіраўніцтва раёна намеснік старшыні райвыканкама Дзмітрый Баравік:
– Хочацца ў гэты дзень выказаць словы ўдзячнасці за вашу працу, бо ад яе залежыць бесперапыннасць усіх галінаў народнай гаспадаркі, камфортнае жыццё кожнага чалавека, эканамічнае развіццё рэгіёна. Вы прадаўжаеце курс маштабнага ўсебаковага развіцця і дасягаеце пастаўленых мэтаў. І нават у сваё прафесійнае свята некаторыя з вас знаходзяцца на рабочых месцах, каб у дамах і на прадпрыемствах было пастаяннае забеспячэнне спажыўцоў прыродным і звадкаваным газам. Вы паспяхова развіваеце традыцыі, закладзеныя ветэранамі галіны, выкарыстоўваючы іх бясцэнны вопыт і памнажаючы яго, працуеце дзеля дабра нашага рэгіёна і сваіх землякоў.
Дзмітрый Расціслававіч уручыў Ганаровую грамату Дзятлаўскага райвыканкама слесару па абслугоўванні ўнутрыдамавога газакарыстальнага абсталявання Ігару Захарчэню; Падзячны ліст старшыні Дзятлаўскага райвыканкама – слесару па абслугоўванні і рамонце вонкавых газаправодаў Міхаілу Павачку, слесару АВР Сяргею Бамбіру. Ганаровай граматай Дзятлаўскага раённага Савета дэпутатаў былі адзначаны аператар ЭВМ Аксана Мазурэвіч, Падзячным лістом старшыні Дзятлаўскага раённага Савета дэпутатаў – слесар па абслугоўванні ўнутрыдамавога газакарыстальнага абсталявання Дзмітрый Багдзель.
Начальнік раёна газазабеспячэння Юрый Ганчар перадаў калегам віншаванні ад кіраўніцтва ГВА “Белпалівагаз” УП “Гроднааблгаз”, агучаныя на абласной святочнай канферэнцыі, падзякаваў калегам за працу.
Наталля АВЯРЧУК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Рамін Чабанаў, гаспадар магазіна “Фруктовая крама”, што знаходзіцца па вуліцы Леніна ў горадзе Дзятлаве, родам…
У горадзе Дзятлаве па вуліцы Слонімскай, 27 працуе фірменны магазін айчыннага вытворцы “Мэбля Пінскдрэў”, які…
Паважаныя работнікі і ветэраны галіны гандлю! Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам! Ваша галіна ўносіць…
Пытанне: што чакае маладога спецыяліста, які не выйшаў на работу па размеркаванні? Адказ: такі факт…
31 июля Госавтоинспекция проведет Единый день безопасности дорожного движения, посвященный пропаганде использования ремней безопасности, детских удерживающих устройств и мотошлемов.…
Звычайны дзень у сельскім выканаўчым камітэце: хтосьці просіць пахадайнічаць аб больш спрыяльным раскладзе аўтобусаў, другі…