За савецкім часам: з заходняй камуны – у рэспубліку

1 студзеня 2024 года мы будзем святкаваць адметную, хаця крыху забытую дату – 105-годдзе з дня ўтварэння Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі.

БССР – гэта цэлая эпоха ў гісторыі нашай краіны. Ці шмат сучаснікі памятаюць або ведаюць пра гэты перыяд? Давайце паспрабуем узгадаць некаторыя факты з савецкай гісторыі Беларусі.

30 снежня 1918 года ў Смаленску пачала работу VI Паўночна-Заходняя абласная канферэнцыя РКП(б), якая абвясціла сябе І з’ездам Камуністычнай партыі (бальшавікоў) Беларусі. У даклад Аляксандра Мяснікова па пытанні “Бягучы момант” быў уключаны пункт “Беларуская Савецкая Рэспубліка” з прапановай аб’явіць Заходнюю камуну самастойнай сацыялістычнай рэспублікай. Як аргумент прывялі міжнародны фактар: “замкнуць ланцуг самавызначаных утварэнняў”. Дэлегаты прагаласавалі “за”. Ядром рэспублікі сталі губерні Мінская, Смаленская, Магілёўская, Віцебская і Гродзенская з прылеглымі мясцовасцямі, населенымі беларусамі. Вечарам 1 студзеня 1919 года быў сфарміраваны Часовы рабоча-сялянскі Урад Беларусі пад старшынством Дзмітрыя Жылуновіча.

Аднак ужо 16 студзеня 1919 года Пленум ЦК РКП(б) вынес рашэнне аб перадачы Віцебскай, Магілёўскай і беларускай часткі Смаленскай губерні ў састаў РСФСР і наступным утварэнні ўнітарнай Літоўска-Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі на аснове аб’яднання Мінскай і Гродзенскай губерній з Літвой.

2-3 лютага 1919 года адбыўся І Усебеларускі з’езд Саветаў, дзе Якаў Свярдлоў зачытаў пастанову аб прызнанні незалежнасці Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусь, была прынята першая Канстытуцыя, дэкларацыі аб устанаўленні федэратыўных сувязяў з РСФСР і аб’яднанні Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік Беларусі і Літвы ў адзіную дзяржаву Літбел.

Негатыўны ўплыў на дзяржаўнае будаўніцтва аказала польска-савецкая вайна, якая пачалася ў канцы лютага 1919 года. Толькі пасля вызвалення тэрыторыі Беларусі ад польскіх інтэрвентаў у ліпені 1920 года савецкім кіраўніцтвам было вырашана паўторна абвясціць ССРБ. Урачыстае абвяшчэнне адбылося 31 ліпеня ў Мінску ў памяшканні гарадскога тэатра.

14-18 снежня 1922 года прайшоў IV Усебеларускі з’езд Саветаў, дзе былі прыняты “Асноўныя пункты Канстытуцыі Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік”. У дакуменце адзначалася, што “Рэспублікі: РСФСР, Украіна, Беларусія і Закаўказская Федэрацыя (Грузія, Азербайджан, Арменія) аб’ядноўваюцца ў адну саюзную дзяржаву пад назвай “Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік”. Ужо 30 снежня 1922 года I з’ездам Саветаў быў прыняты Дагавор аб утварэнні СССР. З прыняццем Канстытуцыі СССР 1936 года другое і трэцяе слова ў назве нашай рэспублікі памяняліся месцамі і замест ССРБ стала БССР.

Падрыхтавала да друку Ірына СТЫРНІК

Фота з адкрытых крыніц

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

 

administrator

Recent Posts

«Можем конкурировать». Александр Лукашенко ставит задачу активнее осваивать рынок светодиодных ламп

Беларуси необходимо активнее осваивать рынок светодиодных ламп, для этого есть и кадры, и компетенции. Об…

1 час ago

Александр Лукашенко в Бресте поставил задачи на уборочную кампанию

Президент Беларуси Александр Лукашенко во время рабочей поездки в Брест актуализировал задачи для аграриев на…

5 часов ago

У ААТ “Дварэц-Агра” – першыя на Дзятлаўшчыне камбайнеры-тысячнікі!!! (будзе дапоўнена)

Другі год запар ААТ “Дварэц-Агра”, падшэфнае сельгаспрадпрыемства ААТ “Молочный Мир”, трымае пальму першынства на жніве…

6 часов ago

Іншаземкі прыжыліся на Дзятлаўшчыне

КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…

23 часа ago

Каб “золата” з хлебнай нівы было вышэйшай якасці

Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…

24 часа ago

Вблизи белорусско-литовской границы задержан мужчина с беспилотником

Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…

1 день ago