Беларусь і Расія на працягу пяці гадоў могуць выйсці практычна на поўнае імпартазамяшчэнне.

Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 28 кастрычніка на сустрэчы з губернатарам Сахалінскай вобласці Расіі Валерыем Лімарэнкам.

На Дзятлаўшчыне таксама выпускаецца імпартазамяшчальная прадукцыя. Больш падрабязна аб гэтым важным напрамку дзейнасці, арыентаваным на незалежнасць нацыянальнай эканомікі, расказала намеснік старшыні райвыканкама Вольга Жэлезоўская:

– У нашым раёне ў гэты працэс уключаны тры прадпрыемствы. Дзятлаўскі філіял ААТ “Молочный Мир” выпускае вяршковае масла, ТАА “Ізакам Пласт” – некалькі відаў гнуткіх палімерных арміраваных трубаў, ТАА “Белсолес” – падэшву для абутку.

Пачата ў нашым раёне і рэалізацыя новага інвестыцыйнага праекта. Пляцоўкай для яго з’яўляецца ТАА “Триал эксперт”. Вынікам стане мадэрнізацыя гэтага завода, па завяршэнні якой будзе наладжаны выпуск яшчэ аднаго імпартазамяшчальнага прадукта – харчовага рапсавага алею. Да слова, цяпер прадпрыемства займаецца выпускам неачышчаных алеяў і тлушчоў, а пасля рэалізацыі інвестпраекта на ім з’явіцца цэх рафінацыі, што дазволіць павысіць якасць гатовай прадукцыі, якую мяркуецца ўжываць у ежу.

Усе раённыя прадпрыемствы, якія працуюць у напрамку імпартазамяшчэння, за 9 месяцаў гэтага года выканалі даведзеныя планавыя паказчыкі. Імпартазамяшчальная прадукцыя дзятлаўскіх вытворцаў выкарыстоўваецца для патрэбаў унутранага рынку краіны, аднак ільвіная яе доля накіроўваецца менавіта на экспарт.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?
Предыдущая новость

Следующая новость

Похожие публикации