28 студзеня дзяржаўтаінспекцыя правядзе Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху пад дэвізам: “Разам – за бяспеку на дарогах!”, накіраваны на прапаганду выканання правілаў усімі ўдзельнікамі дарожнага руху.
Асноўнымі прычынамі дарожна-транспартных здарэнняў з’яўляюцца:
– перавышэнне ўстаноўленай хуткасці руху;
– парушэнне правілаў дарожнага руху пешаходамі;
– парушэнне правілаў праезду пешаходных пераходаў;
– выезд на паласу сустрэчнага руху;
– парушэнне правілаў манеўравання;
– адсутнасць права кіравання;
– кіраванне транспартнымі сродкамі ў стане алкагольнага ап’янення;
– адсутнасць у цёмны час сутак святлоадлюстроўваючых элементаў на адзенні пешаходаў.
Паважаныя ўдзельнікі дарожнага руху! Калі вы бачыце паблізу праезнай часткі пешахода або веласіпедыста, які знаходзіцца ў стане алкагольнага ап’янення, прадстаўляе небяспеку для руху, просім вас неадкладна паведаміць па нумару 102.
Алег ЛЯЎКЕВІЧ,
старшы дзяржаўтаінспектар міжраённага аддзела ДАІ