У нашай краіне прадаўжаецца датэрміновае галасаванне па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Сярод першых свае галасы ў падтрымку дастойнага кандыдата аддалі лідары раённых грамадскіх арганізацый Дзятлаўшчыны.

На ўчастку для галасавання № 9 у гімназіі № 1 горада Дзятлава прагаласавала першы сакратар раённага камітэта ГА “БРСМ” Кацярына Хілімончык:

– Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі ніколі не застаецца ў баку ад важных палітычных падзей, тым больш, калі гэта выбары Прэзідэнта. Цяпер праходзіць і рэспубліканская моладзевая акцыя для ўпершыню галасуючых “Твой голас першы”, дзе ГА “БРСМ” дорыць маладым людзям, якія галасуюць першы раз у жыцці, майкі з назвай акцыі. Мерапрыемства сімвалічнае, паколькі па Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь права ўдзельнічаць у выбарах – адно з галоўных, якім надзелены грамадзяне нашай краіны.

Як моладзевы лідар, галасуючы датэрмінова, я паказваю сваім прыкладам, што мы павінны займаць актыўную грамадзянскую пазіцыю. Сёння наша дзяржава вельмі ўважліва адносіцца да моладзі, аказвае ўсебаковую падтрымку сем’ям, маладым спецыялістам, падтрымлівае ва ўсебаковым развіцці, кожны можа праявіць сябе ў любой сферы, ёсць падтрымка на мясцовым узроўні, у дэпутацкім корпусе таксама шмат моладзі. Заклікаю ўсіх маладых людзей рэалізаваць сваё канстытуцыйнае права на выбарах: прагаласаваць за шчаслівую будучыню.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#Президент #Выборы

Похожие публикации