У рамках электаральнай кампаніі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь першы намеснік старшыні райвыканкама – начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Віталій Шулейка  і намеснік старшыні райвыканкама Вадзім Бялятка правялі інфармацыйную сустрэчу з работнікамі ААТ “Дварэц-Агра”.

Вадзім Аляксандравіч акцэнтаваў увагу на тым, што кожны грамадзянін мае права і павінен удзельнічаць у палітычным жыцці краіны, мець актыўную грамадзянскую пазіцыю і ўплываць на будучыню:

– Чым больш людзей прагаласуюць, тым менш у несумленных удзельнікаў выбарчага працэсу будзе магчымасцей рабіць спробы парушэння заканадаўства і ўплыву на ход галасавання.

Віталій Шулейка нагадаў прысутным набыткі і дасягненні Дзятлаўшчыны за апошняе пяцігоддзе, прадыктаваныя галоўным матывам – дабрабыт малой радзімы і стварэнне камфортных умоваў для жыцця людзей.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#Президент #Выборы

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Прямая линия

Прямая линия

12 февраля, 2025
У КСУП “Жукоўшчына” – новы кіраўнік
Как работает упрощенный механизм назначения пенсии, рассказали в Минтруда

Похожие публикации