Выхаванцы дзіцячага сада № 1 горада Дзятлава Мікіта Якімчык, Марк Жадзейка, Мацвей Конюх сталі пераможцамі абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу “Я – даследчык” у намінацыі “Мая Радзіма – Беларусь” і атрымалі трэцяе месца. Тэма іх даследавання “Чаму Аляксандр Бяленка лічыцца знакамітым чалавекам Дзятлаўшчыны?”. Журы адзначыла актуальнасць і крэатыўнасць іх работы.
А пачалося ўсё з таго, што аднойчы Мікіта са сваёй матуляй пабываў у вёсцы Труханавічы і на адным старэнькім доме ўбачыў шыльду з надпісам. Аказалася, што тут жыў знакаміты чалавек Дзятлаўшчыны – паэт Аляксандр Бяленка (псеўданім Нікіфар Жальба). У 2016 годзе па ініцыятыве паэтаў Гродзеншчыны ў межах правядзення абласнога фестывалю паэзіі на доме была размешчана памятная дошка, прысвечаная нашаму земляку.
Мікіта зацікавіўся, што асаблівага зрабіў гэты чалавек і чаму стаў знакамітым? У дзіцячым садзе хлопчык расказаў пра гэта сваім сябрам. А калі дзеці даведаліся, што выхавальніца групы Галіна Лішык – унучка паэта, з’явілася жаданне больш распытаць і ведаць пра яго.
Наведалі дзеці і Дзятлаўскі раённы музей, дзе супрацоўнікі расказалі пра жыццё паэта, пазнаёмілі юных даследчыкаў з яго рукапісамі, паказалі часопісы, у якіх друкаваўся. Затым хлопчыкі вывучылі вершы Нікіфара Жальбы і выступілі перад выхаванцамі сада.
Правёўшы даследаванне, прыйшлі да высновы, што знакамітыя людзі – гэта тыя, хто любіць і праслаўляе сваю радзіму, народ і родную мову, таму іх трэба ведаць і памятаць.
Падрыхтавала Таццяна САНЮК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#нашелучшее #нашалепшае
Беларуси необходимо активнее осваивать рынок светодиодных ламп, для этого есть и кадры, и компетенции. Об…
Президент Беларуси Александр Лукашенко во время рабочей поездки в Брест актуализировал задачи для аграриев на…
Другі год запар ААТ “Дварэц-Агра”, падшэфнае сельгаспрадпрыемства ААТ “Молочный Мир”, трымае пальму першынства на жніве…
КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…
Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…
Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…